25 снежня 2024, Серада, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абыйсці блакаванне сайта?

47

Мы гатовыя прапанаваць вам альтэрнатыўныя спосабы атрымання інфармацыі ў выпадку недасягальнасці нашага сайта.

Трэба разумець, што інтэрнэт уладкаваны па размеркаваным прынцыпе і заўсёды ёсць магчымасць абыйсці блакаванне сайта на ўзроўні вашага правайдэра. Дастаткова адпраўляць і атрымліваць запыты да забароненага сайта па іншым маршруце. Ёсць некалькі спосабаў абыйсці фільтр:

1. Выкарыстоўваць VPN. Гэта самы надзейны і адносна просты спосаб абароны ўласных дадзеных і свабоды перасоўвання ў сетцы. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць гэты метад, калі вам патрэбны доўгі надзейны выхад ў інтэрнэт, абыходзячы фільтры і сістэмы праслуховання беларускіх спецслужбаў. Прынцып дзеяння просты - ваш кампутар стварае шыфраваны канал з замежным серверам, і праз гэты сервер вы трапляеце ў інтэрнэт. Для ўсяго інтэрнэту вы будзеце выглядаць як жыхар той краіны, у якой фізічна размешчаны аддалены сервер.

На жаль, такая паслуга платная. Звычайна доступ праз VPN каштуе ад 10 да 30 даляраў у месяц. Знайсці сэрвісы можна ў пошукавай сістэме, пры набыцці вы атрымаеце інструкцыі па наладжванні і рэкамендацыі па выкарыстанні.

2. Выкарыстаць Tor і яго аналогі. Tor - гэта сетка віртуальных тунэляў, якія дазваляюць асобным карыстальнікам і групам людзей палепшыць сваю прыватнасць і бяспеку ў Сетцы.

Прапаноўваем вам варыянт працы з папулярным браўзэрам Firefox (аналог Internet Explorer).

- Калі не ўсталяваны браўзэр FireFox, дык зайдзіце на www.mozilla.ru, запампуйце і ўсталюеце FireFox.

- Зайдзіце на http://www.torproject.org/index.html.ru, запампуйце і ўсталюеце TOR. У сістэмным трэі павінен з'явіцца значок цыбулінкі. - Запусціце Firefox, зайдзіце праз браўзэр на https://addons.mozilla.org/ru/firefox/addon/2275, клікніце там «Усталяваць» і ўсталюеце.

4. Выкарыстоўваць ананімайзэры. У сетцы дастаткова шмат сайтаў, якія дазваляюць абыйсці блакаванне і патрапіць на сайт. Напрыклад, гэты.

5. Выкарыстоваць проксі-серверы. Мы не будзем прыводзіць тут канкрэтныя адрасы проксі-сервераў. Яны хутка састарваюцца і могуць быць таксама зафільтраваныя.

Прыклад наладжвання проксі для Firefox:

- Заходзім у «Інструманты->Налады->Сетка»;

- Выбіраемы «Наладзьце параметры злучэння Firefox з Інтэрнэтам»;

- Выбіраемы «Ручное наладжванне сэрвісу проксі»;

- Уводзім у поле «HTTP проксі» адрас проксі-сервера. Напрыклад, 74.206.98.202. У поле «Порт» уводзімы порт проксі-сервера. Напрыклад, 8080

- Націскаем «Ок» і захоўваем налады. Правяраем, ці працуе ўведзены проксі-сервер. Калі не працуе, спрабуем іншы.

6. Усталяваць браўзэр Opera Mini на свой мабільны тэлефон. Браўзэр атрымлівае і перадае дадзеныя праз высокапрадукцыйны проксі-сервер кампаніі Opera. Запампаваць Opera Mini можна тут http://www.opera.com/mini/ Нагадваем, у нашага сайта ёсць і мабільная версія wap.charter97.org

Захаваеце, калі ласка, гэтую старонку на ваш кампутар! Пакажыце знаёмым, навучыце іх абыходзіць блакаванне!

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках