25 снежня 2024, Серада, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: «Саюз аўтарытарных лідэраў немагчымы»

1

Былы віцэ-прэм'ер Расеі параўноўвае супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў рамках Мытнага саюза з неадбыўшымся саюзам Гітлера і Мусаліні.

Дамоўленасць кіраўнікоў Беларусі, Казахстана і Расеі пра стварэнне з 1 студзеня 2012 года адзінай эканамічнай прасторы ў межах Мытнага саюза пракаментаваў «Радыё Свабода» былы віцэ-прэм'ер Расеі Барыс Нямцоў.

«Я не веру ў саюзы паміж дыктатарскімі лідэрамі. Справа ў тым, што аўтарытарныя лідэры схільныя да ўзурпацыі ўлады і не схільныя да таго, каб частку паўнамоцтваў дэлегаваць каму б там ні было. Ніякага саюза нармальнага не было ні ў Гітлера з Мусаліні, ні ў Лукашэнкі з Пуціным. І таму ўсе гэтыя дэкларацыі, якія ўрачыста выказваюцца, клятвы ў сяброўстве -- гэта ўсё для наіўных. Колькі нам тлумілі галаву пра «саюз Беларусі і Расеі»? Дзе гэты «саюз»? Нічога няма. Таму, калі мы хочам дамагчыся хаця б нейкай эканамічнай інтэграцыі, дык адзіны шанец -- гэта дэмакратызацыя Расеі, дэмакратызацыя Беларусі, дэмакратызацыя Казахстана. Калі гэтага не будзе, усе гэтыя алма-ацінскія дамоўленасці -- толькі словы ў паветра», -- адзначыў Барыс Нямцоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках