28 снежня 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя ў Доме польскім у Івянцы

2

Раніцай 18 снежня ў Дом польскі ў Івянцы прыехалі з Валожына два супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла старшыня Івянецкага аддзела Саюза палякаў Беларусі Тэрэза Собаль. Яна сказала, што супрацоўнікі міліцыі вялі гутарку з бухгалтарам. Супрацоўнік дэпартамента фінансавых расследаванняў праверыў бухгалтарскія дакументы.

Нядаўна Дом польскі падвергся праверцы з боку дэпартамента фінансавых расследаванняў з Маладзечна. Таму супрацоўнікі Дома не чакалі, што паўторная праверка адбудзецца так хутка.

12 кастрычніка ў Доме польскім у гарадскім мястэчку Івянец Валожынскага раёна Менскай вобласці перапісалі ўсе крэслы, сталы і нават падушкі і прасціны ў пакоі адпачынку. Гэтак жа ў кастрычніку чальцоў арганізацыі выклікалі на допыты ў Камітэт дзяржкантролю.

Нагадаем, што Саюз палякаў Беларусі быў «расколаты» пры дапамозе беларускіх уладаў некалькі гадоў таму. Падкантрольная ўладам частка арганізацыі з'яўляецца афіцыйна прызнанай. СПБ на чале з Анжалікай Борыс, які падтрымліваецца ўрадам Польшчы, церпіць ў Беларусі ганенні.

З-за Саюза палякаў у беларускіх уладаў складаныя стасункі з афіцыйнай Варшавай. У пачатку беларуска-польскага канфлікту, у 2005 годзе, Аляксандр Лукашэнка абвінавачваў Польшчу ў тым, што праз гэты саюз яна «прамывае мазгі» беларускім палякам.

«Беларускія палякі не хочуць жыць у Польшчы. Мы не дазволім з нашых грамадзянаў рабіць нейкіх марыянетак», - заяўляў тады Лукашэнка. Канфлікт у 2005 годзе суправаджаўся ўзаемным высыланнем дыпламатаў.

У той жа час улады Польшчы неаднаразова заяўлялі, што адной з умоваў нармалізацыі беларуска-польскіх стасункаў з'яўляецца прызнанне ўладамі Беларусі Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках