25 снежня 2024, Серада, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію Науру папрасіў былы амбасадар Расеі ў Беларусі

2

З 2006 гада расейскім амбасадарам у Аўстраліі і па сумяшчальніцтве ў Науру, Фіджы і Вануату працуе добра вядомы ў Менску Аляксандр Блахін.

Нагадаем, што тры гады – з ліпеня 2002 па ліпень 2005 года – Аляксандр Блахін узначальваў расейскую дыпламатычную місію ў Менску. Прызнанне Науру Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якое адбылося днямі, несумнеўна, будзе занесена ў яго актыў як дыпламата, адзначае «Ежедневник».

Як раней паведамлялі расейскія СМІ, напярэдадні прызнанні дзвюх рэспублік у Расеі пабываў міністр замежных спраў, гандлю і фінансаў Науру Кірэн Кеке. Гаворка падчас яго візіту ў тым ліку ішла пра вылучэнне з боку Расеі гуманітарнай дапамогі гэтай дзяржаве ў аб'ёме 50 млн даляраў. Улічваючы 14-тысячнае насельніцтва невялікай астраўной рэспублікі, у сярэднім на прызнанні Паўднёвай Асеціі (пра гэта было абвешчана 15 снежня) і Абхазіі (16 снежня) кожны наурэц зарабіў недзе па 3,5 тыс. даляраў.

На дадзены момант Абхазію і Паўднёвую Асецію прызналі толькі чатыры дзяржавы: Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Науру.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Эксперты ўспрымаюць гэту заяву як падлашчванне да Еўразвяза для атрымання крэдытаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках