26 снежня 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея будуць набывць зброю па адной цане

5

Беларускія і расейскія ўлады плануюць пастаўляць адно аднаму ўзбраенне па цэнах, якія прадугледжаныя для нацыянальных узброеных сіл.

«Кожны з бакоў ажыццяўляе пастаўкі прадукцыі ваеннага прызначэння іншаму боку з такімі ж характарыстыкамі і ў такой жа камплектацыі, як для ўласных узброеных сіл, іншых войскаў, вайсковых фармаванняў, праваахоўных органаў і спецыяльных службаў», - гаворыцца ў праекце міждзяржаўнай дамовы аб развіцці ваенна- тэхнічнага супрацоўніцтва, ухваленай урадам РФ, тэкст якой прыводзіць «Интерфакс».

У змешчаным у базе дадзеных нарматыўных актаў урада РФ дакуменце таксама адзначаецца, што «цэны на дадзеную прадукцыю фармуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам бока, які пастаўляе прадукцыю ваеннага прызначэння, рэгламентуючым цэнаўтварэнне на прадукцыю ваеннага прызначэння пры выкананні замоў у інтарэсах нацыянальных узброеных сіл».

Акрамя таго, праектам дамовы прадугледжана вызваленне ад мытных пошлін і збораў прадукцыі ваеннага прызначэння.

Праектам дамовы прадугледжваецца таксама, што кожны з бакоў забяспечвае ахову правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюцца і атрымліваюцца падчас ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Дамову паміж РФ і РБ аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва плануецца падпісаць тэрмінам на 5 гадоў з аўтаматычным падаўжэннем на наступныя пяцігадовыя перыяды, калі ніводны з бакоў не апавясціць іншы пра свой намер спыніць яе дзеянне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках