27 снежня 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарку тэлеканала «Белсат» не ўпусцілі ў Беларусь на Менскі форум

8

Агнешцы Рамашэўскай, якая збіралася прыехаць 4 лістапада на запрашэнне арганізатараў Менскага форума XII, адмовілі ў беларускай візе.

Гэтую інфармацыю Агнешка Рамашэўская пацвердзіла прэс-службе БАЖ. Паводле яе словаў, ёй адмовілі без усякіх тлумачэнняў.

Усе неабходныя для афармлення візы дакументы, у тым ліку запрашэнне ад арганізатараў Менскага форума XII, былі пададзеныя ў беларускую амбасаду тыдзень таму. На 4 лістапада ў Рамашэўскай быў замоўлены білет на самалёт, але ў 13.00 з беларускай амабсады прыйшла адмова.

На форуме Агнешка Рамашэўская павінна была прысутнічаць у якасці ганаровага госця.

«Сказаць па праўдзе, мне здавалася, што гэтым разам я атрымаю візу хаця б на 2 дні – усё адно за гэты час ніякай «рэвалюцыі» я б не зрабіла. Але я бачу, што тут ва ўладаў Беларусі вельмі жорсткая пазіцыя. Гэта не можа быць выпадковым», -- лічыць дырэктарка «Белсата».

«Мне падаецца, адмова ў візе сведчыць пра тое, што і на рэгістрацыю прадстаўніцтва «Белсата» у Беларусі зараз асабліва спадзявацца не варта. І гэты факт, і тое, што кажа пра нас дзяржаўнае беларускае тэлебачанне, я расцэньваю як падрыхтоўку глебы для адмовы нам у рэгістрацыі», -- заяўляе Рамашэўская.

Упершыню «Белсат» падаў у МЗС дакументы на рэгістрацыю прадстаўніцтва тэлеканала як часткі Польскага тэлебачання (TVP) у Беларусі 20 снежня 2008 года.

У лютым Міністэрства замежных справаў прыпыніла іх разгляд, спаслаўшыся на тое, што яны аформленыя неадпаведным чынам. Пасля гэтага каналу яшчэ некалькі разоў было адмоўлена ў рэгістрацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках