24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС ФРГ: Збліжэнне Беларусі і ЕЗ магчымае пры ажыццяўленні рэформаў

2

Міністр замежных справаў ФРГ Гіда Вестэрвэле перадаў вітальнае слова ўдзельнікам XII Менскага форума, які адкрыўся 4 лістапада.

Палітычнае збліжэнне і эканамічная інтэграцыя Беларусі і ЕЗ «могуць стаць рэальнасцю пры наяўнасці далейшага прагрэсу, пры ажыццяўленні рэформаў у Беларусі», заявіў дыпламат.

«Гэты працэс у асаблівай ступені абапіраецца на мадэрнізацыю ў палітычнай, эканамічнай і грамадскай сферы», — адзначыў міністр. На думку Вестэрвэле, палітыка Усходняга партнёрства «адкрывае шанец на стварэнне новага падмурку для стасункаў паміж Беларуссю і ЕЗ».

Асаблівая заслуга Менскага форума, лічыць кіраўнік МЗС Германіі, у тым, што ён спрыяе еўрапейскаму дыялогу, сумяшчаючы «нацыянальную і еўрапейскую адказнасць». «Германія актыўна ўдзельнічае ў ім зыходзячы з пераканання, што дыялог паміж дзяржавамі і грамадствамі — абавязковая перадумова для пераадолення межаў і дасягнення паразумення».

Вестэрвэле заявіў, што Германія хоча садзейнічаць «працэсу мадэрнізацыі і лібералізацыі еўрапейскай Беларусі, у якой людзі ва ўмовах свабоднага самаразвіцця маглі б спрыяць павелічэнню дабрабыту сваёй краіны і тым самым дабрабыту і бяспекі ў Еўропе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках