24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Па-свінячаму сёння пішчыць і Беларусь, і Украіна» (Абноўлена)

94

Жахліва цынічна пракаментаваў беларускі кіраўнік эпідэмію свінога грыпу, ад якога ў Беларусі паміраюць людзі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сітуацыя вакол «свінога» грыпу ў свеце, у тым ліку ў Беларусі і Украіне, наўмысна справакаваная фармацэўтычнымі кампаніямі.

«Гэта звычайная правакацыя фармацэўтычных кампаніяў. Гэта іх замашкі і жаданне зарабіць на чалавечым горы», - заявіў Лукашэнка ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль», прыбыўшы з афіцыйным візітам ва Украіну, перадае «Інтэрфакс».

Адказваючы на пытанні журналістаў пра тое, ці не баяўся кіраўнік беларускай дзяржавы ляцець ва Украіну, Лукашэнка сказаў: «Чаго мне баяцца? Трэба супакоіцца і жыць». «Па-свінячаму сёння пішчыць увесь свет. Беларусь і Украіна ў гэтым выпадку не выключэнне», - сказаў беларускі кіраўнік.

«Наколькі я ведаю, тых, хто захварэў на пнеўманію, у нас сёння значна менш, чым летась. Наколькі я інфармаваны, такая сітуацыя і ва Украіне», - адзначыў кіраўнік Беларусі.

Кажучы пра двухбаковыя беларуска-украінскія стасункі, А.Лукашэнка заявіў, што «з Віктарам (Віктарам Юшчанкам) мы ўжо доўга целяпаемся з пытаннямі - пачынаючы ад мяжы і сканчаючы сумеснымі праектамі». Ён выказаў упэўненасць, што Беларусь і Украіна вырашаць усе задачы, якія ставяць перад сабой.

Адказваючы на пытанне, датычнае праблемы дзяржаўнай мяжы, у прыватнасці ратыфікацыі беларускім парламентам адпаведнай дамовы, А.Лукашэнка заявіў: «Праблемаў з беларуска-украінскай мяжой ніколі не было і сёння няма». «Усё тут будзе, як трэба», - адзначыў прэзідэнт Беларусі.

Як ужо паведамляў сайт Charter97.org, галоўнае нявырашанае пытанне ў адносінах Беларусі і Украіны – ратыфікацыя беларуска-украінскай мяжы. Дамова аб дзяржаўнай мяжы паміж Украінай і Беларуссю ратыфікаваная ўкраінскім бокам і дагэтуль не ратыфікаваная Беларуссю. Беларусь звязвала ратыфікацыю Дамовы з урэгуляваннем фінансавых абавязальніцтваў Украіны перад РБ, якія сфармаваліся пасля 1991 года ў выніку адмовы ва ўзаемных разліках ад савецкага рубля.

Украіна і Беларусь у 2003 годзе падпісалі двухбаковы пратакол, у адпаведнасці з якім быў вызначаны аб'ём фінансавых абавязальніцтваў Украіны на ўзроўні 134 млн даляраў. Украінскі бок у лістападзе 2003 года прапаноўваў Беларусі на 80% пагасіць запазычанасць шляхам уладкавання межаў і будаўніцтва памежпераходаў.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках