27 снежня 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Гарбаціцца не буду і ў Еўразвяз не папаўзу

49

Напярэдадні прыезду прэм'ер-міністра Італіі беларускі дыктатар даў інтэрв'ю італьянскай газеце «La Stampa».

«Мы для вас гатовыя сёння зрабіць больш, чым вы для нас. Мы гатовыя, у нас ёсць такая магчымасць. Але паўзці на коленцах, гарбаціцца перад Еўрапейскім звязам мы не маем намеру», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, фрагменты інтэрв'ю якога былі паказаныя на беларускіх тэлеканалах.

«У нас няма той сітуацыі, каб мы, дрыжачы ў коленцах ці ўсім целам, беглі ў Еўрапейскі звяз, — сказаў Лукашэнка. — Мы вам прапаноўваем супрацоўніцтва. Калі ў вас ёсць цікавасць да свайго цэнтра Еўропы, калі ў вас ёсць цікавасць да беларускай дзяржавы, да тых праблемаў, якімі мы жывем, калі ласка, прыязджайце. Мы да вас будзем прыязджаць, будзем супрацоўнічаць. Калі ў вас гэтай цікавасці няма, дык ніхто вас не прымусіць у гэтым накірунку дзейнічаць. І гэта я цудоўна разумею. Я ж не першы год прэзідэнтам. Але прадстаўляць сваю дзяржаву я буду годна, як гэта робіць, дарэчы, ваш прэм'ер Сільвіа Берлусконі».

Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Беларусі з Расеяй «добрыя адносіны». «У нас у свеце няма больш такой дзяржавы, з якой бы ў нас былі такія адносіны, як з Расеяй, такога ўзроўню адносіны, як з Расеяй. Хаця праблемаў таксама хапае», — сказаў беларускі кіраўнік.

Як паведамлялася раней, 30 лістапада Беларусь наведае прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках