26 снежня 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ Францыі: Беларусь застаецца апошняй дыктатурай Еўропы

12
СМІ Францыі: Беларусь застаецца апошняй дыктатурай Еўропы

Беларусі будзе цяжка пазбавіцца свайго іміджу, пакуль пратэсты апазіцыі тут разганяюцца міліцыяй, лічыць тэлеканал «France 24».

Як перадае «France 24», пераклад сюжэту якога з французскай мовы прыводзіць сайт jeans-by.com, Беларусь валодае абмежаванай колькасцю рэсурсаў і вядомая, як апошняя дыктатура Еўропы. Пры ўсім гэтым яна спрабуе прыцягнуць замежных інвестараў.

Сёння, спрабуючы адрадзіць эканоміку і знізіць залежнасць ад Расеі, беларускі ўрад імкнецца палепшыць свой імідж на Захадзе і пазбавіцца свайго вобразу «апошняй дыктатуры Еўропы».

На эканамічным форуме, які прайшоў у лістападзе ў Менску, некаторыя патэнцыйныя інвестары высока ацанілі планы краіны па фармаванні новага Мытнага саюза з Расеяй і Казахстанам у ліпені 2010 года. У межах гэтага блока краінаў былога Савецкага Саюза, Беларусь можа стаць брамай для прадпрыемстваў, якія хочуць патрапіць на велізарны расейскі рынак. У мінулым месяцы Міжнародны валютны фонд ацаніў беларускую палітыку па пераадоленні крызісу, заявіўшы, што ва ўладаў атрымалася дасягнуць прагрэсу ў рэформах па развіцці прыватнага сектара.

Аднак краіна-ізгой з насельніцтвам у 10 мільёнаў чалавек мае эканоміку, параўнальную з эканомікай Судану. Гэта адзін з самых нізкіх рэйтынгаў у свеце паводле Moody's and Standards ratings agencies. Улады па-ранейшаму кантралююць каля 75 адсоткаў эканомікі. Інвестары скардзяцца на бюракратыю, складаную сістэму падаткаабкладання і кантроль за коштамі.

Беларусі будзе цяжка пазбавіцца свайго іміджу, пакуль яе эканоміка застаецца пераважна пад кантролем дзяржавы, а пратэсты апазіцыі рэгулярна разганяюцца міліцыяй, робіць выснову французскі тэлеканал.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках