24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусі не збіраюцца вяртаць прэферэнцыі Еўразвяза

1

Кіраўнік Міжнароднага бюро працы не пабачыў прагрэсу ў адносінах уладаў Беларусі да незалежных прафсаюзаў.

Пытанне аб вяртанні Беларусі ў Генеральную сістэму прэферэнцый Еўразвяза зараз не стаіць. Пра гэта, як паведаміў «Салідарнасці» старшыня Беларускага прафсаюза працоўных радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Федыніч, распавёў яму на сустрэчы 29 кастрычніка дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіёла, які сканчвае трохдзённы візіт у Менск.

Нагадаем, што дырэктар Міжнароднага бюро працы – кіруючага органа Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) прыбыў у Беларусь для атрымання інфармацыі пра сітуацыю з правамі прафсаюзаў у Беларусі.

Генадзь Федыніч праінфармаваў Кары Тапіёлу пра тое, што на яго думку, сітуацыя з цяжкім становішчам незалежных прафсаюзаў у Беларусі апошнім часам не змянілася.

«Усё што робіць урад – усяго толькі шырма. Дыскрымінацыя грамадзян з-за прафсаюзнай прыналежнасці як існавала, так і існуе», – лічыць старшыня РЭП.

Пасля сустрэчы з дырэктарам Міжнароднага бюро працы Генадзь Федыніч распавёў, што МАП, як і незалежныя прафсаюзы, заклапочаны тым, што з боку ўрада не робяцца практычна крокі не толькі па рэалізацыі 12 рэкамендацый, неабходных для вяртання Беларусі ў сістэму прэферэнцый Еўразвяза, а таксама адсутнасцю прагрэсу ў рэалізацыі тых агульных падыходаў, якія былі выпрацаваныя ў студзені гэтага года падчас папярэднягя візіту Кары Тапіёлы.

Як распавёў Генадзь Федыніч, на сустрэчы з ім дырэктар Міжнароднага бюро працы сказаў, што пытанне вяртання Беларусі ў Генеральную сістэму прэферэнцый Еўразвяза зараз не стаіць.

«Да чарговай сесіі МАП яшчэ ёсць паўгады. Але пакуль няма палітычнай волі, якая неабходная для вырашэння існуючых праблем. Савет па ўдасканаленні заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы (ён быў створаны ў траўні 2005 года для садзеяння выкананню рэкамендацый МАП) на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Уладзімірам Патупчыкам фактычна так і не запрацаваў», – заявіў Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, што ў 2003 годзе Адміністрацыйная рада МАП пачала расследаванне аб парушэнні правоў прафсаюзаў ў Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. У выніку ў чэрвені 2007 года Беларусь была выключана з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўразвяза.

Для вяртання прэферэнцый урад Беларусі мусіць выканаць 12 рэкамендацый МАП: у прыватнасці даць незалежным прафсаюзам магчымасць рэгістраваць свае першасныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі; спыніць пераслед грамадзян паводле прафсаюзнай прыналежнасці; забяспечыць усім прафсаюзным аб'яднанням права ўдзелу ў вырашэнні важных сацыяльных праблем краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках