27 снежня 2024, Пятніца, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Не веру людзям, якія загразлі ў антывыбарчым паскудстве

31

У Беларусі крытычна ставяцца да абяцанняў «лібералізаваць» выбарчае заканадаўства.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што папраўкі ў Выбарчы кодэкс Беларусі, якія плануецца разгледзець на восеньскай сесіі парламента, улічваюць пажаданні АБСЕ, выказаныя па выніках «парламенцкіх выбараў» 2008 года. Законапраект яшчэ не распрацаваны. Як да гэтых абяцанняў уладаў ставяцца ў апазіцыі?

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў, што пакуль не ведае пра магчымыя змены, якія рыхтуюць Аляксандр Лукашэнка і Лідзія Ярмошына:

«Але я магу загадзя сказаць, што ад гэтых людзей, якія загразлі ў антывыбарчым паскудстве, якія ўвесь час паўтаралі, што лепшага, чым гэтае заканадаўства, няма, -- я ад іх ніякіх зменаў не чакаю. Ёсць прапановы. Давайце пачакаем, пакуль зменіцца. Але гэтым людзям я не веру, не верыў і наўрад ці калі-небудзь буду верыць», -- заявіў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія праводзіліся ў Беларусі з 1996 года, прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Зыходзячы з гэтага, Лукашэнка не лічыцца легітымным прэзідэнтам Беларусі з 1999 года. Тым не менш, на непрызнаным міжнароднай супольнасцю рэферэндуме 2004 года ён надзяліў сябе правам абірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў і рэферэндумаў кіраўнік ЦВК Ярмошына ўнесеная ў спіс неўяздных у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках