26 снежня 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я гатовы насіць «Луч», а не нейкі Patek Philippe

105

Скандал з дарагім гадзіннікам беларускага правіцеля атрымаў працяг падчас яго наведвання гадзіннікавага завода «Луч».

Падчас наведвання завода Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рашэнне пра стварэнне сумеснага прадпрыемства на ААТ «Менскі гадзіннікавы завод» з удзелам швейцарскай кампаніі «Франк Мюлер» можа быць прынята да канца гэта года, перадае «Інтэрфакс».

«Дамаўляемся, што ў сярэдзіне снежня дакументы будуць у мяне на стале для прыняцця рашэння. Каб да канца года, магчыма, прыняць гэтае рашэнне, а з наступнага – пачаць працаваць», - заявіў А.Лукашэнка, падчас наведвання ААТ «Менскі гадзіннікавы завод» у размове з кіраўніцтвам «Франк Мюлер»

Паводле кіраўніка дзяржавы, «тут працуюць людзі, мы не можам страціць гэтае прадпрыемства, гандлёвую марку». «Бо «Луч», «МТЗ», «БелАЗ» - гэта твар краіны, і для мяне галоўнае - захаваць гэты твар», - заявіў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што «чаго б гэта ні каштавала, гадзіннікавы завод будзе адноўлены».

Пры гэтым, звяртаючыся да патэнцыйнага інвестара - кампаніі «Франк Мюлер», ён адзначыў: «На кабальныя ўмовы мы не пойдзем». «Вы павінны размаўляць з намі як з партнёрамі, і калі мы дамовімся, то створым усе ўмовы, каб вы працавалі ў Беларусі». «Калі вы будзеце выконваць нашы ўмовы, то вам тут будзе працаваць не горш за Швейцарыю», - сказаў Лукашэнка.

У размове з прэзідэнтам Беларусі прадстаўнік кіраўніцтва «Франк Мюлер» Вартан Сірмакес заявіў, што «мы хочам сур'ёзна адрадзіць «Луч», стварыць імідж і вывесці яго на міжнародную арэну». «Упэўнены, што вы будзеце ганарыцца прадукцыяй «Луча», - адзначыў В.Сірмакес.

Кажучы пра магчымасць супрацоўніцтва беларускага боку са швейцарскай кампаніяй, А.Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць захавання калектыва Менскага гадзіннікавага завода. «Калі вы забяспечыце ў будучыні занятасць не 700, а 1 тысячы чалавек, то вы будзеце маімі самымі жаданымі сябрамі», - заявіў ён. «Мы вырашым усе праблемы, пытанні ўласнасці, калі вы падыдзеце па-чалавечы», - адзначыў А.Лукашэнка.

У гэтай сувязі ў размову ўступіў памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў, што «яны («Франк Мюлер» - ІФ) называюць свой праект сацыяльным».

У сваю чаргу В.Сірмакес паабяцаў: «Я зраблю гадзіннік «Луч» самай высокай якасці. І хачу папрасіць у вас ласкі, каб вы і ваш урад насілі гэтыя гадзіннікі».

У адказ А.Лукашэнка сказаў, што «для мяне важна насіць «беларускае». «Я гатовы насіць «Луч», а не які-небудзь Patek Philippe або нешта іншае», - сказаў А.Лукашэнка.

Нагадаем, падчас нядаўняга візіту Лукашэнкі ў Вільню журналісты змаглі сфатаграфаваць яго гадзіннік – швейцарскі Patek Philippe Calatrava 5120j, які каштуе амаль 17 тысяч даляраў ці 11 тысяч еўра.

Для параўнання, у прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Барака Абамы гадзіннік Jorg Gray 6500 Chronograph за... 325 даляраў. Гадзіннік прэзідэнта ЗША таннейшы за гадзіннік Лукашэнкі ў 52 разы!

Фота tut.by

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках