24 снежня 2024, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС узнімае кошты на зыходныя званкі ўнутры сеткі і SMS

33

«Мабільныя Тэлесістэмы» з 9 лютага маюць намер узняць кошты на званкі ўнутры сеткі і SMS.

Падаражэюць таксама паслугі «Гіпер.Net» і «Інтэрн@йт», паведамляе Onliner.by са спасылкай на газету «Рэспубліка».

Кошт зыходных і пераадрасаваных выклікаў унутры сеткі МТС (уключаючы выклікі на «Любімыя нумары») на ТП «Будзь практычней», «Будзь практычней. Любімы на год», «Разам», «Дзесятка», «Любімы», «МТС.VIP», «Профі Чарадзейны», «Абласны», «Оптыма.Святочны», «Оптыма-Рацыянальны», «Оптыма+10 (Абласны)», «Оптыма+100», «Оптыма+200», «Оптыма+50», «Персона», «Персона Чарадзейны», «Профі 120», «Профі 20», «Профі 60», «Рацыянальны», «Сані», «Шчаслівы», «Дзелавы», «Металург» (толькі для пераадрасаваных выклікаў унутры сеткі МТС), «МТС. Эксклюзіў», MAXI вырасце на 15 рублёў за хвіліну.

Тарыфы на зыходныя і пераадрасаваныя выклікі ўнутры сеткі МТС (уключаючы выклікі на «Любімыя нумары») на тарыфных планах RED, RED Extra, «Усе свае», «Усе свае 61», «Дзіцячы», «Джынс-Класік», «Джынс-Класік 61», «Джынс-007», «Джынс-007 61», «МТС Канэкт», «Пуск», «Пуск 61», «Размоўны», «Супер-Джынс», «Супер-Джынс 61», «Гасцявы», «Родны», «Супер 0», «Крыжыкі-Нулікі» павялічваюцца на 15—30 рублёў у залежнасці ад накірунку зыходнага унутрасеткавага злучэння.

Тарыф на зыходныя SMS павялічваецца на 15 рублёў для ўсіх пералічаных ТП, а таксама ТП «SMS 500» і «SMS 2000».

Абаненцкая плата па паслузе «Гіпер.Net» складзе 3500 рублёў у суткі, а па паслузе «Інтэрн@йт» — 35 000 рублёў у месяц.

Тарыфы на сацыяльных і карпаратыўных ТП не змяняюцца. Тарыфы на міжсеткавыя злучэнні таксама застаюцца нязменнымі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках