24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскі скінутыя

94

Стала вядома, каго з апазіцыі запрасілі ў так званы грамадска-кансультатыўны савет пры адміністрацыі Лукашэнкі.

Кіраваць саветам будзе кіраўнік адміністрацыі беларускага дыктатара Ўладзімір Макей. Як паведамілі «Радыё Свабода» і БелаПАН, ужо вядома, што ўвайсці ў гэтую структуру ўлады прапанавалі эканамістам Аляксандру Патупе, Леаніду Заіке, Станіславу Багданкевічу, Уладзіміру Карагіну, сацыёлагуАлегу Манаеву, старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Алегу Гулаку, грамадскаму дзеячу Ўладзіміру Нісцюку. Клічуць у савет таксама прадстаўніка руху «За свабоду», якім кіруе Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, асноўная мэта стварэння такога савета — «абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапановаў па больш актыўным уцягванні Беларусі ў агульнасусветныя працэсы, удасканаленне накірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны».

Мабыць, улады лічаць, што з усімі гэтымі людзьмі можна «дамовіцца».

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках