27 снежня 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аўганцы» адмаўляюцца ад узнагародаў Лукашэнкі

56

Беларускія ветэраны адмаўляюцца ад дзяржаўных узнагародаў з нагоды 20-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.

Старшыня аргкамітэту па стварэньні Аб’янаньня вэтэранаў баявых дзеяньняў Аляксандар Камароўскі, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч і праваабаронца Алег Волчак накіравалі ліст Аляксандру Лукашэнку і прэм’еру Беларусі, ў якім адмаўляюцца прыняць юбілейныя ўзнагароды з нагоды 20-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.

“Прычына простая. Справа ў тым, што ў Беларусі наша катэгорыя вэтэранаў аўганскай вайны і іншых лякальных войнаў нават у адносінах да краінаў СНД знаходзіцца ў больш нездавальняючым стане. У нас дагэтуль няма статусу ўдзельніка вайны. Няма пасьведчаньня дзяржаўнага ўзору ўдзельнікаў баявых дзеяньняў, няма ільготаў. Былі некаторыя льготныя нюансы, і тыя былі зьнятыя ўказам прэзыдэнта. І ёсьць яшчэ такі момант, як умяшаньне ў справы грамадзкіх аб'яднаньняў з боку чыноўнікаў, бюракратыі і спэцслужбаў. Гэта нам не падабаецца, і з гэтай прычыны мы замарозілі сваё рашэньне аб прыняцьці дадзеных узнагародаў”, -- заявіў ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” Аляксандр Камароўскі, падпалкоўнік у адстаўцы, які служыў ва Аўганістане ў 1981-1982 гадах у транспартнай авіяцыі.

“Мы, ў прынцыпе, ня вельмі чакаем ад дзяржавы нейкіх фінансавых ільготаў, нас больш цікавіць маральны бок пытаньня. Каб чалавек меў пасьведчаньне, каб быў прызнаны ўдзельнікам вайны, і каб ён на ўзроўні чыноўнікаў мог неяк больш станоўча вырашаць усе свае сацыяльныя і бытавыя пытаньні. Людзі выміраюць. У нас прыкладна 35 тысячаў сем'яў жыве ў Беларусі тых асобаў, якія служылі ва Аўганістане, і 5 тысячаў -- у іншых рэгіёнах . Прыкладна 35 працэнтаў памерлі ад хваробаў, у выніку раненьняў, атрыманых там. Прычым людзі паміраюць маладымі, ва ўзросьце да 40-50 гадоў. Франтавыя нагрузкі без сьлядоў не праходзяць”, -- адзначае былы аўганец.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках