24 снежня 2024, aўторак, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Раней я на журналістаў кідаўся нават без зброі»

14

Зносіны з журналістамі для кожнага прэзідэнта - гэта іспыт, перакананы Аляксандр Лукашэнка.

"Зносіны з журналістамі для любога прэзідэнта - гэта іспыт. Падрыхтавацца да гэтага немагчыма. Калі ты дурань, ад журналіста гэтага не схаваеш", заявіў ён падчас прэса-канферэнцыі расейскім рэгіянальным СМІ у Менску. Па ягоных словах, журналістыка - "гэта прафесія калупацца ў мазгах і знаходзіць негатыў".

Разам з тым, А.Лукашэнка ўдакладніў, што з'яўляецца прыхільнікам "шчырай палітыкі" і яго "жорстка абражае, калі журналісты хлусяць". Па словах беларускага кіраўніка, раней "я на такіх журналістаў кідаўся без зброі нават. Цяпер да гэтага стаўлюся спакайней, ведаючы, што гэта не выкараніць", перадае "Інтэрфакс".

Звяртаючыся да прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ, Лукашэнка распавёў: "Апазіцыя крычыць, што Лукашэнка збірае (на арганізуемыя для СМІ РФ прэс-туры) толькі сваіх прыхільнікаў, а яны, выпіўшы і закусіўшы, напішуць што трэба".

А.Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што заўсёды просіць сваіх памочнікаў запрашаць на традыцыйныя сустрэчы з журналістамі "усіх: і Камерсант, і Незалежную газету: хай яны прыедуць і ўбачаць наша жыццё, што на самой справе адбываецца".

Ён таксама заявіў, што прадстаўнікі рэгіянальных расейскіх СМІ "ніколі не выклікалі алергію, гэта не ліслівасць, мне лёгка з вамі мець зносіны".

"Журналістаў я вельмі паважаю, таму што яны мае прыхільнікі. Не было б журналістаў - ніхто бы не ведаў, што хоча Лукашэнка, што ён робіць", адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён удакладніў, што ніколі не ставіць перад журналістамі "задачы, калі і арыентую рэдка, так каб яны былі ў курсе, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма" вялікай палітыкі. "Я кажу, што менавіта было галоўнае, вакол чаго ішлі дыскусіі, не раскрываючы падрабязнасці", распавёў беларускі кіраўнік, дадаўшы, што "у галоўных рэдактараў буйных беларускіх выданняў ёсць прамая кнопка сувязі з прэзідэнтам".

Нагадаем, што ў 2000 годзе ў Беларусі знік журналіст ОРТ, былы асабісты аператар Лукашэнкі Зміцер Завадскі. З тых часоў аб лёсе журналіста нічога не вядома. Міжнародная супольнасць падазрае ў дачыненні да знікнення Зміцера Завадскага высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках