26 снежня 2024, Чацвер, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грызлоў: Менск прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі на паседжанні «саюзнага парламента»

11

Старшыня Дзяржаўнай думы Расеі Барыс Грызлоў паведаміў, што пытанне аб прызнанні Менскам незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе абмяркоўвацца з сябрамі Парламенцкага схода «саюза» Расеі і Беларусі.

"Цяпер мы абмяркоўваем з беларускімі калегамі дату правядзення чарговай сесіі Парламенцкага схода. Ваша прапанова, безумоўна, будзе разгледжаная, прынамсі гэтая тэма будзе абмяркоўвацца", - так адказаў Грызлоў дэпутату-камуністу Анатолю Локацю, які на пленарным паседжанні палаты ў пятніцу падняў гэтае пытанне, паведамляе "Інтэрфакс".

Ён нагадаў, што на мінулым тыдні беларускія «дэпутаты» наведалі Паўднёвую Асецію і Абхазію, і ў сувязі з гэтым, звяртаючыся да Грызлова, прапанаваў "узгадніць з беларускімі таварышамі і занесці на разгляд маючай адбыцца сесіі Парламенцкага схода «саюзнай дзяржавы» пытанне аб прызнанні Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі".

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня накіраваў пасланне расейскаму лідэру Дзмітрыю Мядведзеву, у якім у прыватнасці адзначана, што "у сітуацыі, якая склалася ў Расеі, не было іншага маральнага выбару, акрамя як падтрымаць зварот народаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі аб прызнанні іх права на самавызначэнне ў адпаведнасці з асновапалагаючымі міжнароднымі дакументамі".

Лукашэнка таксама выказаў меркаванне аб мэтазгоднасці вынясення дадзенага пытання на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, які праходзіць 5 верасня 2008 гады, і прыняцця кансалідаванай пазіцыі дзяржаў-удзельнікаў. Пры гэтым беларускі лідэр запэўніў расейскага калегу, што яго краіна застаецца надзейным і паслядоўным саюзнікам Расеі. Але аб магчымым прызнанні Беларуссю незалежнасці Абхазіі і ПА ён так нічога і не сказаў.

Адзначым, асуджаючую адзнаку ў адрас Грузіі Лукашэнка, які маўчаў усю актыўную фазу канфлікта, выказаў толькі пасля таго, як напярэдадні разам з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядведзевым дамовіліся аб стварэнні сумеснай сістэмы СПА.

Раней расейскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў 12 жніўня раскрытыкаваў беларускія ўлады за "сціплае маўчанне" па Паўднёвай Асеціі. Па ягоных словах, Масква чакала гуманітарнай дапамогі і "славеснай падтрымкі".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках