24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багапш і Какойты просяць Лукашэнку прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

29
Багапш і Какойты просяць Лукашэнку прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

На імя Аляксандра Лукашэнкі паступілі лісты з асабістымі зваротамі «прэзідэнтаў» Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Сяргея Багапша і Эдуарда Какойты з просьбай аб прызнанні Беларуссю незалежнасці іх рэспублік.

Кіраўнікам Абхазіі і Паўднёвай Асеціі накіраваныя адказы з выказанай пазіцыяй беларускага боку па дадзеным пытанні.

Новы склад беларускай «палаты прадстаўнікоў» разгледзіць пытанне аб прызнанні Беларуссю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі як новых незалежных дзяржаваў. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Захад" памочнік прэзідэнта Беларусі па знешнепалітычных пытаннях Валянцін Рыбакоў.

В.Рыбакоў падкрэсліў, што ў афіцыйных адказах "выкладзеная ўжо раней агучаная кіраўніком беларускай дзяржавы пазіцыя Менска па гэтым пытанні". "Сутнасць яе складаецца ў тым, што дадзенае пытанне разгледзіць новы склад беларускага «парламента», які, як чакаецца, будзе сфарміраваны па выніках «выбараў» у бліжэйшую нядзелю 28 верасня", сказаў памочнік Лукашэнкі.

Нагадаем, што раней Еўрапейскі Звяз і ЗША папярэджвалі беларускія ўлады, што прызнанне імі незалежнасці Паўднёвай Абхазіі і Асеціі было б даволі непажаданым. Так, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур заявіў журналістам, што Вашынгтон супраць магчымага прызнання Менскам незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, і гэтая пазіцыя «выразна даведзеная да беларускага боку».

Еўразвяз таксама асудзіў прызнанне Расеяй незалежнасці Абхазі і Паўднёвай Асеціі і заклікаў астатнія краіны не рабіць гэтага. Аб гэтым вядзецца ў зацверджанай 1 верасня выніковай дэкларацыі саміта кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Еўразвяза.

"Саміт ЕЗ жорстка асудзіў аднабаковае прызнанне Расеяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, - вядзецца ў дакуменце. – Гэтае рашэнне непрымальнае, мы заклікаем астатнія краіны не прызнаваць гэтую самаабвешчаную незалежнасць і даручаем Еўракамісіі вывучыць практычныя наступствы".

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках