25 снежня 2024, Серада, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі чакае, калі новая «палатка» прызнае Паўднёвую Асецію і Абхазію

8

24 верасня ў інтэрв'ю БелаПАН амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Расея зацікаўленая ў тым, каб Беларусь прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што прызнанне незалежнасці іншай краіны з'яўляецца ўнутраным пытаннем любой суверэннай дзяржавы. "Калектыўных, імгненных прызнанняў у свеце не бывае, - сказаў А.Сурыкаў. - Тут ёсць цэлы шэраг акалічнасцяў. І першая акалічнасць - гэтае ўзаемаадносіны Беларусі з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, якія трэба прызнаваць".

Па ягоных словах, Расея разумее, што "працэс не павінен моцна нагнятацца і паскарацца". "Мы лічым, што Беларусь павінная разабрацца ў сваіх існуючых цяпер адносінах з гэтымі анклавамі, што можа быць у перспектыве, і цалкам асэнсавана да гэтага пытання падыходзіць", - падкрэсліў дыпламат.

А.Сурыкаў таксама адзначыў, што расейскі бок не выключае ў будучым ўступлення Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў склад "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі ў выпадку, калі Беларусь прызнае іх незалежнасць. "Гэтую сітуацыю трэба спачатку асэнсаваць, што мы атрымаем станоўчае для "саюзнай дзяржавы", што будзе не вельмі станоўча і чым жа напоўніць існаванне чатырох суб'ектаў незалежнасці, суверэнных дзяржаваў. Мы не выключаем, што такое можа адбыцца, але пасля сур'ёзных абмеркаванняў гэтых пытанняў", - сказаў А.Сурыкаў.

У той жа час, па меркаванні амбасадара, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не варта спяшацца з устепленнем у "саюзную дзяржаву". "Гэтым дзяржавам, якія пакуль прызналі толькі дзве краіны ў свеце, трэба яшчэ самасцвярдзіцца крыху, а потым уваходзіць у саюзы куды-небудзь", - падкрэсліў А.Сурыкаў.

Нагадаем, што раней Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю заходнім СМІ заяўляў, што незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі можа прызнаць новая "палата прадстаўнікоў".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках