24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці выбаркам адмовіўся апячатваць скрыні для датэрміновага галасавання

5

19 верасня Сяргей Вакуленка, давераная асоба кандыдата Дзмітрыя Шыманскага, накіраваў у акруговую камісію Берасцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 заяву з прапановамі па апячатванні скрыняў, якія дазволяць пазбегнуць фальсіфікацыяў падчас датэрміновага галасавання.

С. Вакуленка прапанаваў апячатваць знешнюю частку дна скрыняў для датэрміновага галасавання кантрольнай стужкай, якая павінна заляпляць вінт або шрубу, якімі дно скрыні прымацаванае да корпуса. Такая прапанова матываваная тым, што дно прымацавана да саміх скрыняў шрубамі, якія лёгка адкруціць і зрабіць падмену любой колькасці бюлетэняў.

На сённяшні дзень апячатванне скрыняў для датэрміновага галасавання робіцца толькі ў тым месцы, дзе зачыняецца накрыўка. Пры гэтым не існуе забеспячэння захаванасці дна скрыні.

Паводле словаў С. Вакуленкі, старшыня акруговай камісіі М. Колбік, азнаёміўшыся з яго прапановамі па ўвядзенні новай схемы апячатвання скрыняў для датэрміновага галасавання, сказала, што ніхто не будзе апячатваць скрыні так, як ён прапанаваў, што "усё гэта абы што", перадаюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках