25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес зачасціў ў Беларусь: ён зноў едзе да Лукашэнкі

3

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес плануе наведаць Расею і Беларусь пасля свайго дзяржаўнага візіту ў Кітай.

Аб гэтым паведамляе лацінаамерыканскае агенцтва навінаў Прэнса Лаціна.

Паводле звестак агенцтва, візіт Чавеса ў Кітай пачынаецца ў аўторак, 23 верасня. У Пекіне ён плануе правесці перамовы з старшынёй КНР Ху Дзіньтао, іншымі прадстаўнікамі ўлады, а таксама вядучымі бізнэсмэнамі Кітая.

Пасля Пекіна Чавес наведае Расею і Беларусь, а затым Францыю і Партугалію, паведамляе Прэнса Лаціна. "Асноўнай мэтай гэтага тура з'яўляецца пашырэнне двухбаковых сувязяў і падпісанне дамоваў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах, а таксама пашырэнне палітычнага дыялогу па міжнародных пытаннях, якія уяўляюць узаемную цікавасць", — адзначае агенцтва.

Нагадаем, Уга Чавес ужо тройчы наведваў Беларусь — у ліпені 2006, у чэрвені 2007 і ў ліпені 2008 гадоў.

У снежні 2007 году Венесуэлу наведаў А.Лукашэнка. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "Петравенбел" у штаце Ансаатэгі, быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках