26 снежня 2024, Чацвер, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Вялікабрытаніі: «Я сур'езна ўспрымаю заявы прэзідэнта Лукашэнкі аб намеры правесці сумленныя выбары»

32

«Калі выбары пройдуць годна, дык ёсць магчымасць прарыву ў адносінах паміж Беларуссю і Еўразвязам», — заявіў амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс 17 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Менску.

"Гэта значыць, што выбары павінны прайсці сапраўды і адкрыта, павінен быць забяспечаны сумленны падлік галасоў", — сказаў дыпламат.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што для Еўразвяза і міжнародных назіральнікаў "важны сам працэс, а не вынік", перадае БелаПАН.

"Калі будзе сумленны і адкрыты выбарчы працэс, дык Беларусь можа спадзявацца на станоўчую ацэнку выбараў, — сказаў дыпламат. — Я сур'езна ўспрымаю заявы прэзідэнта і вышэйшых службовых асобаў аб намеры правесці сумленныя выбары. Вельмі важна, каб усё тыя, хто адказны за гэтыя рашэнні, так жа да гэтага ставіліся".

У той жа час, як падкрэсліў Найджэл Гулд-Дэвіс, пэўная занепакоенасць адносна справядлівасці выбараў існуе. "У мінулым назіральнікі выяўлялі недахопы ў правядзенні датэрміновага галасавання і падліку галасоў у дзень выбараў, — адзначыў ён. — Для паляпшэння выбарчага працэсу неабходна забяспечыць належнае і эфектыўнае прадстаўніцтва поўнага спектру прадстаўнікоў усіх палітычных партыяў у выбарчых камісіях".

Дыпламат выказаў надзею, што склад выбарчых камісіяў будзе перагледжаны з тым, каб уключыць у іх "дастатковую колькасць" прадстаўнікоў апазіцыі. Ён таксама падкрэсліў, што было б памылковым лічыць, што "штучнае фарміраванне парламента пры ўключэнні ў яго некаторых апазіцыйных постацяў было бы дастатковым для прызнання выбараў".

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках