24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кампутары моладзевага актывіста праз 1,5 гады знайшлі «экстрэмісцкія матэрыялы»

7

13 верасня студэнт Беластоцкага ўніверсітэта Аляксей Трубкін атрымаў па пошце па месцу жыхарства ў Наваполацку паперы з гродненскага абласнога камітэта КДБ, згодна якіх хлопцу трэба з’явіцца 18 верасня ў суд Кастрычніцкага раёну Гародні. Студэнта абвінавачваюць у “экстрэмізме”.

Напрыканцы 2006 году ў Трубкіна быў канфіскаваны асабісты кампутар і вось толькі зараз стала вядома, што ў кампутары знаходзіліся файлы нібыта “экстрэмісцкай накіраванасці”, паведамляе “Радыё Рацыя”.

“У кошыку для знішчаных файлаў, у якой пасля аднаўлення інфармацыі, былі выяўлены графічныя і тэкставыя файлы аб дзейнасці незарэгістраванай законным парадкам моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”.

У іншых выдаленых файлах былі выяўлены відэахронікі нацыскай Германіі, відэаролікі хуліганскіх дзеянняў футбольных заўзятараў, відэролікі несанкцыянаваных дэманстрацыяў і г.д.

“Выснова: такім чынам інфармацыя, якая ўтрымоўваецца на ўказаных электронным носьбіце, носіць экстрэмісцкі характар і можа прычыніць шкоду эканамічным і палітычным інтарэсам дзяржавы”, -- гаворыцца ў паперы з КДБ.

Цікава толькі, як шкоду могуць прынесці выдаленыя матэрыялы?

“Экстрэмісцкімі” аказаліся кнігі і дыскі, якія таксама былі канфіскаваныя ў Аляксея Трубкіна. Сярод шкодных названа таксама кніга “Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе”, бо яна “утрымоўвае значную колькасць фотаматэрыялаў з масавых несанкцыянаваных пратэстных акцыяў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама матэрыялы з заклікам захвату дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і арганізацыі масавых беспарадкаў”.

Камітэтчыкі просяць суд прызнаць канфіскаваныя матэрыялы “экстрэмісцкімі” і знішчыць.

На гэты ж дзень выкліканы ў гродненскі суд Кастрычніцскага раёна яшчэ некалькі чалавек, у якіх былі канфіскаваныя на мяжы “экстрэмісцкія матэрыялы”.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках