27 лiстапада 2024, Серада, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

17 гадоў таму Беларусь аднавіла незалежнасьць (Фота)

5

25 жніўня 1991 года нечарговая сэсія Вярхоўнага Савету БССР прыняла закон «Аб наданьні статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі Вярхоўнага Савету БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце».

Была прынята таксама пастанова «Аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларускай ССР».

Тым самым фактычна была абвешчана незалежнасьць БССР, піша газэта “Наша Ніва”.

Як падкрэсьлівае ў сваёй кнізе "Сем гадоў адраджэньня…" Сяргей Навумчык, супраць наданьня Дэклярацыі ад дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага акту выступіў дэпутат Лукашэнка.

Тая сэсія адбывалася на трэці пасьля правалу путчу ГКЧП дзень і праходзіла досыць бурна.

24 жніўня БНФ вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей, а ў залю, дзе адбываліся паседжаньні, Валянцінам Голубевым, Зянонам Пазьняком і Галінай Сямдзянавай быў унесены бел-чырвона-белы сьцяг, а потым дэпутаты ад фракцыі БНФ не дапусьцілі да трыбуны галоўнага камуніста Беларусі Анатоля Малафеева.

24 жніўня старшыня Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, што дагэтуль займаў пасаду намесьніка старшыні.

19 верасьня 1991 г. сэсія Вярхоўнага Савету прыняла рашэньне называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь.

Тады ж была прынята пастанова Вярхоўнага Савету аб дзяржаўных сымбалях. Дзяржаўным сьцягам абвяшчаўся бел-чырвона-белы сьцяг, гербам – "Пагоня".

На фота: Жнівень 1991 года. Адзін з першых мітынгаў старэйшай беларускай апазыцыйнай арганізацыі Беларускі народны фронт на плошчы Леніна (сёньня плошча Незалежнасьці) у Менску, які скіраваны супраць маскоўскага путча посткамуністычных сілаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках