24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International пачынае кампанію за свабоду слова ў Беларусі

1

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачынае новы этап кампаніі за адмену артыкулу 193-1 Крымінальнага Кодэксу РБ, паводле якога грамадзкія актывісты за крытычнае стаўленьне да ўлады могуць быць аштрафаваныя альбо прысуджаныя да пазбаўленьня волі на тэрмін на 2 гадоў.

Артыкул 193-1 дзейны ад сьнежня 2005 году, адпаведна ўказу Аляксандра Лукашэнкі. Ад таго часу шэраг грамадзкіх актывістаў былі папярэджаныя, аштрафаваныя і зьняволеныя, што парушае іх канстытуцыйнае права на свабоду выказваньняў, аб'яднаньня і сходаў, адзначаецца ў паведамленьні Amnesty International.

Amnesty International праводзіла кампанію за вызваленьне Зьмітра Дашкевіча, аднаго зь лідэраў арганізацыі “Малады Фронт”, асуджанага на 1,5 года пазбаўленьня волі па артыкуле 193-1 у лістападзе 2006 г. і вызваленага на пачатку студзеня 2008 г. Тады Amnesty International заклікала сваіх актывістаў ва ўсім сьвеце рабіць і дасылаць міністру ўнутраных справаў Беларусі папяровых журавоў-арыгамі. У выніку былі адасланыя больш за 11 тысяч папяровых птушак. Праваабаронцы перадалі непасрэдна супрацоўнікам міністэрства і вялізную птушку-арыгамі, зробленую у Мэксыцы, паведамляе “Радыё Свабода”.

Amnesty International адзначае, што беларускія ўлады адрэагавалі на міжнародную кампанію -- прысуды па артыкуле 193-1 сталі больш мяккімі, у бальшыні выпадкаў яны абмяжоўваліся вынясеньнем папярэджаньняў і штрафамі.

Каардынатар Amnesty International у Беларусі Вячаслаў Бортнік кажа, што “міжнародны ціск мае быць узмоцнены для таго, каб адмяніць цалкам артыкул 193-1 у Крымінальным кодэксе Беларусі, паколькі гэты артыкул перашкаджае актывістам грамадзянскай супольнасьці мірна ажыцьцяўляць іх права на свабоду выказваньняў, аб'яднаньняў і сходаў”.

“Amnesty International заклікае адмяніць артыкул 193-1, які парушае як Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, так і міжнародныя стандарты ў сфэры правоў чалавека”, -- заявіў Вячаслаў Бортнік, які заклікае усіх далучыцца да кампаніі праваабаронцаў дзеля адмены гэтага артыкулу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках