28 снежня 2024, Субота, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандаліза Райс: Расея вядзе небяспечную гульню з Амерыкай

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс 18 жніўня папярэдзіла Расею, што тая вядзе «небяспечную гульню», і Захад не дазволіць Расеі «дасягнуць стратэгічных мэт» у канфлікце на Паўночным Каўказе.

Уварванне Расеі ў Грузію, па словах Райс, накіраванае на падрыў дэмакратыі, паслабленне ўрада краіны і запалохванне насельніцтва ўсяго рэгіёна, паведамляе Reuters.

З такімі заявамі дзяржсакратар ЗША выступіла ў Брусэлі ў перадпачатку скліканага Злучанымі Штатамі экстранага паседжання па Грузіі кіраўнікоў МЗС 26 краін-сябраў Альянсу, якое павіннае адбыцца 19 жніўня.

Райс заявіла, што асноўнай тэмай на паседжанні будзе перакананне Прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядведзева стрымаць абяцанне аб пачатку вываду войскаў з тэрыторыі Грузіі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі аб спыненні агню, дасягнутымі пры пасрэдніцтве Прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі.

«Я думаю, французы абавязкова запатрабуюць у рускіх тлумачэнняў, чаму расейскі прэзідэнт не жадае або не можа трымаць сваё слова», - заявіла Кандаліза Райс.

У сваёй прамове Райс закранула і больш агульныя пытанні міжнародных адносін: «Мы падкрэсліваем, што людзі могуць пачувацца спакойна пад абаронай трансатлантычных структур. Мы нагадваем, што Расея цяпер вельмі далёкая ад той ролі геастратэгічнага цэнтра, якую іграў Савецкі Саюз».

«Расейская стратэгічная авіяцыя замахвалася нават на межы ЗША, а гэта - небяспечная гульня, ад якой рускім варта было ы адмовіцца», - адзначыла Райс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках