28 снежня 2024, Субота, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрасаюз разлічвае «на неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў»

Еўракамісар па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Феррэра-Вальднер прывітала вызваленне апазіцыйнага палітыка Аляксандра Казуліна і заявіла, што разлічвае "на неадкладнае вызваленне астатніх беларускіх палітвязняў".

У заяве Б.Ферржэры-Вальднер ад 18 жніўня паказваецца, што прысуд Казуліну стаў "прамым парушэннем міжнародных абавязкаў, якія ўзялі на сябе беларускія ўлады ў вобласці правоў чалавека", перадае БелаПАН.

Па ейным словам, вызваленне апазыцыйнага палітыка — "станоўчы крок, якога Еўразвяз гэтак доўга чакаў". "Я вельмі спадзяюся, што вызваленне Казуліна дасць станоўчы імпульс развіццю стасункаў паміж Беларуссю і ЕЗ", — заявіла еўракамісар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках