Флэш-моб каля Цэнтрвыбаркаму: Байкот выбарчаму фарсу! (Фота)
5- 18.08.2008, 11:40
16 жніўня моладзевыя актывісты правялі флэш-моб каля Цэнтрвыбаркаму на пляцы Незалежнасці ў Менску.
50 маладых людзей апранулі кашулі з надпісам «Байкот» і вышыхаваліся ля будынку Цэнтрвыбаркаму. Акцыя была прысвечанай дню салідарнасці з палітвязнямі, які адзначаецца ў Беларусі 16 дня кожнага месяца.
Моладзевыя актывісты лічаць, што датуль, пакуль ня будуць вызваленымі ўсе палітычныя зняволеныя, а таксама ня будуць створанымі ўсе неабходныя ўмовы для правядзення сапраўды вольных і дэмакратычных выбараў, удзел партыйных кандыдатаў у «парляменцкіх выбарах» ня мае сэнсу.