24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка з'ехаў у Сочы на сустрэчу з Мядзведзевым

6

На дадзены момант Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візітам у Сочы, дзе 19 жніўня адбудзецца ягоная сустрэча з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Падчас перамоваў плянуецца абмеркаваць шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковых беларуска-расейскіх стасункаў, а таксама пытанні міжнароднай бяспекі, паведаміла ягоная прэс-служба.

Нагадаем, што 14 жніўня прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін прыняў у Маскве беларускага прэм'ера Сяргея Сідорскага. Эканамічныя перамовы, і па пазыках, і па кошце на расейскі газ, былі адкладзенымі на верасень-кастрычнік.

Пазыцыя Беларусі з нагоды паўднёваасяцінскага канфлікту прывяла да таго, што Аляксандру Лукашэнку прапанавана спачатку дамовіцца з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.

Сустрэча кіраўнікоў урадаў «саюзнай дзяржавы» апынулася на рэдкасць халоднай і ўпершыню адбылася без удзелу журналістаў, напісала расейская газета «Камерсант». Расейскі бок абмежаваўся размяшчэннем стэнаграмы першых хвілінаў гэтай сустрэчы на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы ўраду. Замест абмеркавання эканамічных праблемаў Сяргею Сідорскаму прыйшлося тлумачыць пазыцыю Беларусі ў дачыненні да вайны Расеі ў Грузіі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках