31 снежня 2024, aўторак, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандар Казулін сустрэнецца з журналістамі ў сераду

3
Аляксандар Казулін сустрэнецца з журналістамі ў сераду

Прэс-служба Алеся Казуліна сёння зробіць заяву для прэсы, у якой распавядзе аб акалічнасцях вызвалення палітыка. Прэс-канферэнцыя Алеся Казуліна адбудзецца ў сераду. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла дачка палітыка Вольга Казуліна. Нагадаем, што палітвязень быў вызваленым з калёніі №3 гарада Віцебска 16 жніўня.

Вызваленне Аляксандра Казуліна супала з смерцю ягонага цесця. 17 жніўня палітык прыняў удзел у пахаванні. Дагэтуль палітвязень не даваў інтэрв'ю журналістам. Тым часам, інфармацыйныя агенцтвы з спасылкай на свае крыніцы паведамлялі, што Аляксандар Казулін быў памілаваным спецыяльным указам Аляксандра Лукашэнкі.

Адразу пасля вызвалення ў палітыка пачаліся праблемы. На наступны ж дзень быў абрабаваным ягоны асабісты легкавік, а самога палітыка разам з дачкамі затрымалі супрацоўнікі ДАІ па дарозе на пахаванне цесця. Палітыка ўтрымлівалі на працягу гадзіны, затым ён быў вызваленым. Пратакол быў складзеным супраць кіроўцы легкавіка, у якім ехаў Казулін.

Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандар Казулін быў арыштаваным за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 году. 13 ліпеня 2006 году Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 год турэмнага зняволення.

Вызвалення палітвязня патрабавалі Еўрапейскі Звяз і ЗША. Адмова вызваліць Казуліна і іншых палітвязняў сталася адным з чыннікаў для ўводзінаў супраць беларускіх уладаў эканамічных санкцыяў з боку Злучаных Штатаў.

Злучаныя Штаты Амэрыкі прывіталі вызваленне Казуліна. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай 16 жніўня заяве прэс-сакратара Дзярждэпартаменту ЗША Шона Маккормака.

«Мы з нецярпеннем чакаем ад беларускіх уладаў іншых пазіытыўных крокаў, якія адкрыюць магчымасць для істотнага паляпшэння стасункаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю», — сказаў Ш.Маккормак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках