28 снежня 2024, Субота, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: «АДС і БНФ павінны абвясьціць байкот»

2

30 жніўня адбудзецца пашыраны Сойм Партыі БНФ, які вызначыць далейшыя дзеяньні гэтай арганізацыі падчас “парламенцкіх выбараў”.

У сходзе будуць удзельнічаць сябры сойму, кандыдаты на дэпутатаў ад БНФ, кіраўнікі рэгіянальных прадстаўніцтваў партыі, паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

“Мая пэрсанальная пазыцыя: мы павінны абвясьціць, што “выбары” несумленныя і, самае галоўнае, што няма кантролю за падлікам галасоў. Гэта значыць, што падліку галасоў ня будзе, а будуць напісаныя загадзя падрыхтаваныя лічбы. У сувязі з гэтым я лічу, што АДС і БНФ павінны абвясьціць байкот і даць загад сваімі кандыдатам зьняцца. Чаму не адразу? Каб мець магчымасьць выступіць у дзяржаўных СМІ”, — заявіў Віктар Івашкевіч.

“Я ведаю, што ёсьць іншая пазыцыя: удзельнічаць у “выбарах” да канца пры любых умовах. Я лічу гэта памылковым, бо ўсё ўжо перадвырашана. Мы павінны рабіць свае адказныя палітычныя рашэньні, а не спадзявацца, што ўлада пашкадуе нас і ня будзе рабіць рэпрэсіяў, што раптам 1—2 сябраў БНФ уключаць у “палату”, каб паказваць эўрапейцам, што ў нас “дэмакратычныя выбары”, — зазначыў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках