24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы, вылучаныя на «выбары», лепш аддаць сіротам

3

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі «За вольнае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў прапанаваў 24 мільярды беларускіх рублёў, вылучаныя на «парламенцкую кампанію», пералічыць сіротам у дзіцячыя дамы.

«Ад гэтага было бы нашмат больш карысці. Ніхто галасы выбарнікаў лічыць не будзе. Таму лепш пусціць грошы на сіротаў, якіх у нас тысячы, чым гуляць у гульню без правілаў», — заявіў прэтэндэнт у кандыдаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў інтэрв'ю прэс-службе АГП.

Як паведаміў Віктар Гарбачоў, аніводны з 45 прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, прасунутых ва ўчасткавыя выбарчыя камісыі Барысава, уключаным туды не быў. У Барысаве дэмакратычныя сілы «закрылі» акругу цалкам: у 45 участковых камісій яны прапанавалі 45 чалавек. У асноўным гэта прадпрымальнікі, якія ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях, і чальцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

На пытанне, у чым чыннік пагалоўнай адмовы, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу Барысаўскага райвыканкаму Павел Жуга растлумачыў: «Вельмі шмат ахвотнікаў. Такога наплыву ў выбарчыя камісыі яшчэ ніколі не было».

«"Белая Русь" патрапіла, а прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі нявартыя быць ва ўчасткавых выбарчых камісіях», — кажа Віктар Гарбачоў. Па ягонаму меркаванню, дэмакратычныя партыі і рухі «вінныя перастаць падладжвацца пад улады і рабіць выгляд, што ідзе выбарчая кампанія».

«Выбараў ня будзе, — сказаў Віктар Гарбачоў. — І аб гэтым трэба казаць сёння, калі такое адбываецца пры фармаванні ўчасткавых камісыяў. А то мы ад этапу да этапу чакаем: а раптам адбудзецца цуд і апазіцыю прапусцяць. Улады не збіраюцца «выпраўляцца». Загразшы ў фальсыфікацыях за 12 год, на 13-м годзе яны не збіраюцца праводзіць дэмакратычных выбараў. Нам трэба заявіць аб сваёй пазыцыі і спыніць гуляць у дзіцячы садок. Кандыдатам ад дэмакратычных сілаў неабходна разглядаць пытанне аб здыманні сваіх кандыдатураў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках