Чавес прыедзе да Лукашэнкі на расейскім танку
3- 22.07.2008, 9:08
Вызначылася дакладная дата візіту прэзідэнта Венесуэлы ў Беларусь. Уга Чавес прыбудзе ў Менск з працоўным візітам 23 ліпеня.
Аднак спачатку Чавес сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядведзевым. Прэзідэнты Расеі і Венесуэлы правядуць у аўторак перамовы, паведаміла прэс-служба Крамля. У паведамленні пацвярджаецца, што Чавес будзе знаходзіцца ў Расеі 22–23 ліпеня па запрашэнні кіраўніка расейскай дзяржавы з працоўным візітам.
Як чакаецца, Чавес мае намер абгаварыць з расейскім кіраўніцтвам пытанні нарошчвання ваенна-тэхнічнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Масквой і Каракасам.
Як паведамляе іспанскае агенцтва Efe, на перамовах паміж расейскім кіраўніцтвам і Чавесам, магчыма, будзе разгледжаная магчымасць набыцця Венесуэлай партыі танкаў.
У.Чавес ужо двойчы бываў ў Беларусі, апошні раз - летам 2007 года. Аляксандр Лукашэнка наведваў Венесуэлу з афіцыйным візітам у снежні мінулага года.