24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Хамайда асуджаны на трое сутак

2

Апазыцыянэр, на якога напаў невядомы хуліган, з пацярпелага ператварыўся ў вінаватага.

Барыса Хамайду каля 11-й раніцы даставілі ў Чыгуначны РАУС, каб зарэгістраваць ягоную заяву пра тое, што каля дома №28 па уліцы Леніна на яго зьдзейсьніў напад невядомы хуліган. Аднак у пастарунку высьветлілася, што сьведкам канфлікту паміж апазыцыянэрам і невядомым мужчынам быў міліцыянт у цывільным, які паказаў, што Хамайда першым парушыў грамадзкі парадак. У міліцэйскім рапарце было запісана, што 60-гадовы апазыцыянэр нібыта нецэнзурна выражаўся на адрас беспрацоўнага 1971-га году нараджэньня, і апошняга адразу ж адпусьцілі.

Суд Чыгуначнага раёну падтрымаў пазыцыю міліцыянта, прысудзіў апазыцыянэру трое сутак арышту.

Віцебскі апазыцыянэр лічыць, што супраць яго ўчынілі правакацыю, каб “ізаляваць” яго на час “Славянскага базару” – прынамсі, на першы фестывальны дзень, калі ў Віцебску чакаюць візыту Аляксандра Лукашэнкі.

Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова казалі яму пра тое, што ягоная прысутнасьць у цэнтры фестывальнага гораду ў якасьці распаўсюдніка незалежнай прэсы скрайне непажаданая.

Цягам трох мінулых дзён апазыцыянэра тройчы затрымлівалі, аднак праз некалькі гадзінаў адпускалі. Наступныя трое сутак спадар Хамайда мусіць правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках