26 снежня 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонатан Мур: «Сітуацыя, якую мы назіраем у апошні час у Беларусі, беспрэцэдэнтная»

3

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур прыняў сёння ўдзел у онлайн-канферэнцыі на сайце газеты «Камсамольскай праўда ў Беларусі» і пракаментаваў санкцыі, уведзеныя ЗША ў адносінах беларускага рэжыма. Прапаноўваем вытрымкі з канферэнцыі.

-- Скажыце калі ласка, з’яўленне ў спісе санкцыяў новых прадпрыемстваў, звязаных з Белнафтахімам – гэта пашырэнне санкцыяў ці проста ўдакладненне санкцыяў?

-- У сакавіку 2008 года Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала ўдакладненне санкцыяў у адносінах Белнафтахіма, якія былі ўведзеныя ў лістападзе мінулага года. У гэтым удакладненні гаварылася, што даччынныя кампаніі, якія ў асноўным кантралююцца Белнафтахімам, таксама трапляюць пад дзеянне санкцыяў. Наколькі я разумею, тыя тры кампаніі, што былі названыя ўчора, трапляюць пад удакладненне, апублікаванае ў сакавіку.

-- Ці працуюць у Беларусі кампаніі з амерыканскім капіталам. Колькі іх? Як на іх адаб’ецца канфлікт?

-- У Беларусі існуе цэлы шэраг кампаній з амерыканскім капіталам. Яны, вядома ж, поўнасцю прыватныя і ніяк не звязаныя з кіраўніцтвам ЗША. Мы не вядзем статыстыкі аб дакладнай іх колькасці. Наколькі я ведаю, гэтыя кампаніі працягваюць працаваць у Беларусі, і апошнія падзеі ніяк не адбіліся на із бізнесе.

-- Ці адчуваеце вы, працуючы ў Беларусі, негатыўнае стаўленне да амерыканцаў? У чым яно выражаецца?

-- Я і мая сям’я адзначаем вельмі вялікую гасціннасць беларусаў. Вядома, часам расчароўваюць адносіны некаторых прадстаўнікоў улады, і ў прыватнасці, дзяржаўнага тэлебачання, якое дапушчае негатыўныя выказванні ў наш адрас. Але, як прадстаўнікі сваёй краіны, мы ведаем, што мы выконваем свае абавязкі.

-- Ці былі раней у гісторыі ЗША выпадкі, калі зачынялася амерыканская амбасада ў нейкай краіне?

-- Да, на працягу гісторыі было некалькі такіх прыкладаў. Вядома, амбасады зачыняюцца пад час ваенных дзеянняў. Вельмі рэдка амбасады зачыняліся па палітычных прычынах. Адным з такіх прыкладаў з’яўляецца Куба, дзе амбасада ЗША была зачыненая ў 1960 годзе і амерыканскія дыпламаты не вярталіся туды на працягу 17 год. Сітуацыя, якую мы назіраем у апошні час у Беларусі, беспрэцэдэнтная.

-- Чаму ЗША і Еўразвяз заплюшчваюць вочы на таталітарны рэжым у цэнтры Еўропы? Вы чакаеце, калі ў Лукашэнкі з’явіцца ядзерная зброя?

-- Злучаныя штаты надзяляюць шмат увагі таму, што адбываецца ў Беларусі. Некаторыя людзі мяркуюць, што мы занадта шмат увагі надзяляем Беларусі. Аднак я хацеў бы сказаць, што Беларусь з’яўляецца вельмі важнай краінай, якую мы б хацелі бачыць суверэннай і незалежнай дзяржавай. Будучы свабоднай дэмакратычнай краінай з рыначнай эканомікай, Беларусь смагла б граць значную ролю ў Еўропе..

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках