27 снежня 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Працэс-14» працягнецца 23 мая

4
«Працэс-14» працягнецца 23 мая

23 мая ў судзе Цэнтральнага раёна Менску працягнецца суд па справе ўдзельнікаў акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў. Пастановы аб прызначэнні судовага разбіральніцтва былі выданыя Паўлу Вінаградаву, Міхаілу Субачу і Максіму Дашуку.

Яшчэ адзін удзельніка працэсу – Аляксандр Баразенка – у цяперашні час знаходзіцца за мяжой. Справу будзе разглядаць суддзя Есьман В.А.

«Справу будзе весці іншы суддзя. Адвакат кажа, што розныя суддзі выносяць розныя прысуды па аналагічных справах. Таму, якім будзе прысуд, застаецца загадкай. Будзем рабіць усё магчымае, каб абараніць свае правы. Я з’яўляюся індывідуальным прадпрымальнікам. Буду прад’яўляць усе доказы таго, што былі звароты прадпрымальнікаў у Канстытуцыйны суд, каб нам патлумачылі ўказы Лукашэнкі, што былі зробленыя паслядоўныя крокі, але нас не пачулі, і мы вымушаныя былі выйсці на вуліцу», -- сказаў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 удзельнік працэсу Міхаіл Субач.

Усяго па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту прадпрымальнікаў праходзяць 14 актывістаў апазіцыі. 10 з іх ужо былі асуджаныя раней. Моладзевы актывіст Андрэй Кім прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менску да 1, 5 год калоніі. Іншыя ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч – прысуджаныя да выпраўленчых прац па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Ўладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічыняў. Прысуд вынесла суддзя Алена Ільіна.

Нагадаем, што на акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзяць людзей, выйшла каля 5 тысяч прадпрымальнікаў, якія ў знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнкі перакрылі праспект Незалежнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках