24 снежня 2024, aўторак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя арышты за распаўсюд інфармацыі аб зніклых палітыках

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юры Пляшкоў быў затрыманы сёння ўдзень у раёне плошчы Якуба Коласа.

Малады апазіцыянер раздаваў улёткі з інфармацыяй аб зніклых у Беларусі лідэрах апазіцыі Віктары Ганчары, Анатолі Красоўскім, Юрыі Захаранку і журналісце Зміцеры Завадскім. У іх паведамлялася таксама аб тым, што ў знікненні гэтых людзей падазраюцца высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі.

Таксама ва ўлётках утрымлівалася інфармацыя аб Дні беларускай салідарнасці.

Малады чалавек быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна Менска. Вызвалілі апазіцыянера праз дзве гадзіны пасля затрымання без складання пратаколу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках