24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам ЗША абраны дэмакрат Барак Абама (Відэа)

16
Прэзідэнтам ЗША абраны дэмакрат Барак Абама (Відэа)

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама абраны прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. Абама гарантаваў сабе абранне пасля перамогі ў Флорыдзе і ў Каліфорніі. Акрамя таго, лідэр дэмакратаў узяў верх у штатах Вашынгтон, Арэгон, Гаваі і Нью-Мексіко. Усяго ён набраў 338 галасоў калегіі выбаршчыкаў.

Каб стаць 44-м прэзідэнтам краіны, Абаме было неабходна заручыцца падтрымкай не менш чым 270 з 538 выбаршчыкаў.

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн ужо прызнаў сваю паразу і павіншаваў Абаму з перамогай. «Я толькі што патэлефанаваў сенатару Абаме і павіншаваў яго», - сказаў ён, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Феніксе (штат Арызона). Маккейн прызнаў, што ягонаму суперніку атрымалася дамагчыся поспеху. «Я яго вельмі паважаю і аддаю яму належнае», - падкрэсліў ён.

Барак Абама нарадзіўся ў 1961 годзе ў Ганалулу. Ягоны бацька, чорны кеніец Барак Хусейн Абама, маці, белая амерыканка Стэнлі Эн Данхэм. У 2004 годзе стаў пятым у гісторыі ЗША цемнаскурым сенатарам. Барак Абама ўступіў распачаў спаборніцтвы з Хілары Клінтан, саступаючы ёй у рэйтынгу папулярнасці 33%. Але каманда Абамы змагла вельмі граматна правесці кампанію і на фінішы Абама па ўсіх паказчыках абыйшоў экс-першую ледзі ЗША. На працягу 19 месяцаў Барак Абама паўсюль прыцягваў прыхільнікаў, у ягоны лагер перайшлі нават шматлікія рэспубліканцы.

10 лютага 2007 года на мітынгу ў горадзе Спрынгфілд (штат Ілінойс) Абама афіцыйна абвясціў аб сваім уступленні ў прэзідэнцкую гонку. У якасці кандыдата ў віцэ-прэзідэнты Абама абраў сенатара Джозэфа Байдэна. Пасля зацвярджэння 28 жніўня 2008 года на з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ЗША, стаў першым у гісторыі ЗША афраамерыканцам, што ўзначаліў перадвыбарны спіс адной з вядучых палітычных партый краіны.

Абама актыўна выступае ў абарону правоў чалавека, мае намер падтрымаць сярэдні клас і скараціць разрыў паміж багатымі і беднымі. Ён збіраецца зрабіць адукацыю больш даступнай для большасці амерыканцаў і забяспечыць сваіх суграмадзян жыллём, а таксама плануе знізіць падатковую стаўку для працуючых сем'яў і правесці рэформу ў сістэме аховы здароўя. З'яўляецца прыхільнікам умеранай палітыкі па стаўленні да імігрантаў, галасаваў за ўвядзенне праграм дапамогі імігрантам. Абама выказваецца за дазвол абортаў, уключаючы аборты на позніх тэрмінах. Ён выступае за выкараненне дыскрымінацыі да асоб нетрадыцыйнай арыентацыі, але ў пытанні дазволу аднаполых шлюбаў займае забараняльную пазіцыю. Адмоўна ставіцца да смяротнага пакарання.

У якасці прыярытэтных напрамкаў у міжнароднай палітыцы вылучае вывад войскаў ЗША з Ірака (на працягу 16 месяцаў з моманту ягонага ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША) і ядзернае раззбраенне. У адрозненні ад Маккейна, які заклікае да выключэння Расеі з "вялікай васьмёркі", Абама не дазваляў сабе рэзкіх выказванняў і ў выступленні аб "новай стратэгіі ў новым свеце" 15 ліпеня 2008 года заклікаў наладжваць з Расеяй супрацоўніцтва. Аднак у сувязі з грузіна-паўднёваасяцінскім канфліктам выступіў за перагляд адносінаў з Расеяй, у тым ліку ў адносінах уступлення РФ у СГА.

Апошнія дваццаць гадоў Абама належыў да пратэстанцкай Аб'яднанай царквы Хрыста, аднак у маі 2008 года абвясціў аб выхадзе з яе з-за скандальных пропаведзяў плябана храма Св. Троіцы ў Чыкага Джэрэмайі Райта, якога ён доўгі час называў сваім духоўным настаўнікам.

Жонка - Мішэль Робінсан, юрыст. Мае дзвюх дочак.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках