24 снежня 2024, aўторак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелым ад выбуху ў Менску не выплацілі кампенсацыю

1

Не ўсе пацярпелыя на канцэрце ў афіцыйны Дзень незалежнасці атрымалі кампенсацыі, хаця людзі атрымалі інваліднасць і вымушаныя звальняцца з працы.

«Гэты выбух змяніў усё маё жыццё не ў лепшы бок», - заявіла ў інтэрв'ю «КП в Беларуси» Лілія Мельнік, інвалід трэцяй групы ў выніку выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня.

На канцэрт 3 ліпеня дзяўчыну ўгаварыла ісці сяброўка. Дзяўчыну аглушыла, а хваля выбуху адкінула яе мабільны тэлефон на некалькі метраў.

«У мяне цяпер не разгінаецца нага, прыходзіцца хадзіць на мыліцах, а ўчора мне наогул далі трэцюю групу інваліднасці. Пасля таго, як выпісалася з лякарні, прыйшлося звольніцца з працы і пераехаць з Менска да бацькоў у невялікі гарадок. Я раней працавала сакратаром-рэферэнтам, а зараз ніякіх перспектываў. Там патрэбная спаднічка, шпількі, а я зараз хаджу на мыліцах. Якую суму мне выплацяць, я не ведаю», - кажа Лілія Мельнік.

Праз месяц у дзяўчыны будзе аперацыя ў Бараўлянах. А на наступным тыдні Лілія разам з роднымі прыедзе ў Менск, каб напісаць заяву ў камісію Менгарвыканкама аб выплаце маральнай шкоды. Дарэчы, дзяўчына не адзіная, хто праз чатыры месяцы пасля выбуху не атрымаў грошай.

«Мы разам з мужам, які таксама пацярпеў падчас выбуху, са дня на дзень чакаем ліста з выканкама аб тым, што грошы ўжо можна атрымаць. Адкрылі рахунак у банку і спадзяемся, што хутка туды паступяць сродкі», - распавядае Крысціна.

Як растлумачылі ў камісіі па аказанні дапамогі ахвярам здарэння пры Менгарвыканкаме, каб атрымаць кампенсацыю, пацярпелы падчас выбуху павінен падаць заяву ў Менгарвыканкам. Яе разглядае камісія і прызначае суму выплаты. Праз 10 дзён грошы павінныя быць пералічаныя ў банк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках