27 лiстапада 2024, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеры спрабавалі абрабаваць ангельскіх заўзятараў

7

Супрацоўнікі беларускай міліцыі затрымалі міжнародную групу зламыснікаў, якія спрабавалі незаконна завалодаць грашыма з крэдытных карт ангельскіх заўзятараў, якія прыязджалі ў беларускую сталіцу.

Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Ігар Чарненка.

"У Менску затрымана 4 грамадзяніна іншых дзяржаў і 2 грамадзяніна Беларусі, якія намераваліся выкрадаць грошы з рахункаў ангельскіх заўзятараў, якія прыязджалі ў Менск на футбольны матч Беларусь-Англія", - цытуе І.Чарненку агенцтва “Інтэрфакс”.

Было ўсталявана, што яны зрабілі "спецабсталяванне, так званыя накладкі на банкаматы, з дапамогай якіх капіравалі дадзеныя з рахункаў грамадзян". "Выехаўшы на тэрыторыю іншых дзяржаў, яны знялі 17 тыс. еўра з рахункаў грамадзян Беларусі", - паведаміў І.Чарненка. Па ягоных словах, у цяперашні час вядзецца расследаванне дадзенай крымінальнай справы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках