Барысаўчане годна згулялі ў Пецярбузе: БАТЭ-«Зеніт» -- 1:1 (Фота)
18- 21.10.2008, 21:28
У матчы групавога турніра Лігі чэмпіёнаў барысаўская каманда БАТЭ згуляла з цяперашнім уладальнікам Кубка УЕФА, расейскай камандай «Зеніт». Гульня скончылася баявой нічыёй - 1:1.
Барацьба была сур'ёзнай і вялікую частку гульні ініцыятывай валодалі беларусы. Заўзелі за БАТЭ пад нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі.
У першым тайме беларусы ні ў чым не саступалі расейскім чэмпіёнам. На кожны напад зянітаўцаў барысаўчане адказвалі вострымі контратакамі. У некалькіх эпізодах гульцы абедзвюх каманд рэальна пагражалі варотам адзін аднаго, прычым мяч неаднаразова трапляў у перакладзіны і штангі брамы. У адным з момантаў абаронца БАТЭ Анры Хагуш не змог паразіць вароты гаспадароў поля, знаходзячыся ў выгоднейшей пазіцыі.
Пасля перапынку піцерскія футбалісты, якіх падтрымлівалі больш за 20 тыс. гледачоў, ізноў пайшлі наперад усёй камандай. Аднак падапечныя Віктара Ганчарэнкі не збіраліся адступаць, і ў адной з контратак Павел Няхайчык, які выйшаў на замену, здзейсніў прамы ўдар – 1:0 на карысць госцяў. Зянітаўцы кінуліся адыгрывацца, і за 10 хвілін да фінальнага свістка турэцкі легіянер піцерскай каманды Фаціх Тэкке аднавіў раўнавагу ў ліку – 1:1.
Пасля гэтай гульні ў актыве БАТЭ стала 2 ачкі і барысаўчане захавалі за сабой трэцяе месца ў групе Н, а піцерская каманда заваявала першы заліковы бал у цяперашняй Лізе чэмпіёнаў. У другім матчы групы Н турынскі «Ювентус» перамог мадрыдскі “Рэал” (2:1)
.
Стартавыя склады каманд:
БАТЭ: Вярэмка, Хагуш, Ржэўскі, Сасноўскі, Юрэвіч, Ліхтаровіч, Валодзька, Крывец, Блізнюк, Стасевіч, Радзівонаў.
Запасныя: Гутар, Мірчаў, Скавыш, Няхайчык, Севакоў, Пеха, Казанцаў, Ржэўскі, Юрэвіч
«ЗЕНІТ»: Малафееў, Крыжанац, Шырл, Шырокаў, Анюкоў, Зыранаў, Дзянісаў, Цімашук, Данні, Аршавін, Тэкке. Запасныя: Чантафальскі, Чжын, Файзулін, Паграбняк, Пюігрэнье, Рыксен Дамингес
У пачатку другога тайма Стасевіча замяніў Няхайчык.
Матч абслугоўвае судзейская брыгада з Партугаліі на чале з Педру Праэнсай.
Фота Sports.ru, Reuters