27 лiстапада 2024, Серада, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння барысаўскі БАТЭ згуляе з расейскім «Зенітам»

Сёння ў Санкт-Пецярбурзе ў 19:30 па менскім часе барысаўскі БАТЭ згуляе з піцерскім «Зенітам» у матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Абслугоўваць сустрэчу будзе брыгада арбітраў з Партугаліі на чале з Педра Праэнсай.

У складзе беларускай каманды 18 футбалістаў: Вярэмка, Гутар, Ліхтаровіч, Сасноўскі, Валодзька, Мірчаў, Блізнюк, Крывец, Скавыш, Няхайчык, Хагуш, Сівакоў, Радзівонаў, Пеха, Стасевіч, Казанцаў, Ржэўскі, Юрэвіч.

Таксама прыляцеў і капітан каманды Аляксандр Ярмаковіч. Але ў яго траўма, і на поле ён не выйдзе.

Галоўны трэнер «Зеніту» Дзік Адвакат заявіў, што ў матчы Лігі чэмпіёнаў з беларускім БАТЭ ягоная каманда будзе гуляць у закрыты футбол. Таксама, па словах настаўніка, у складзе «Зеніту» у параўнанні з матчам чэмпіянату Расеі з нальчыцкім "Спартаком" (2:2) магчымыя некаторыя змены. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт піцерскага клуба.

Дзік Адвакат адзначыў, што ў «Зеніта» маецца адбыцца матч з «вельмі матываванай, хуткаснай і якая добра рухаецца камандай».

Пасля двух тураў «Зеніт», які прайграў «Ювентусу» (0:1) і «Рэалу» (1:2), займае апошняе месца ў групе H Лігі чэмпіёнаў сезону-2008/09. БАТЭ, які набраў у двух гульнях адно ачко, знаходзіцца на трэцім месцы.

У Менску трансляцыя матчу БАТЭ – «Зеніт» будзе праходзіць у клубах Millennium, Акварыўм, паб «Градскі», Рэактар, «Камянiца», «Піца-фут», Ямайка (пачатак у 19:45).

Трансляцыю матчу таксама можна ўбачыць на Першым нацыянальным канале. Пачатак – у 19:15 па менскім часе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках