23 лiстапада 2024, Субота, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая прэса: «Лукашэнка кінуў выклік Еўропе. Санкцыі супраць яго рэжыму адмяняць нельга»

3

Вынікі «выбараў» у Беларусі, магчыма, расчаравалі заходніх назіральнікаў нават больш, чым саміх беларусаў, лічыць нямецкая газета «Süddeutsche Zeitung».

Вядома, ніхто не чакаў, што «выбары» будуць абсалютна свабоднымі і сумленнымі. Падобнымі надзеямі не цешылі сябе ні АБСЕ, якая накіравала сваіх назіральнікаў у Беларусь, ні Еўразвяз, які разглядаў выбары як праверку гатоўнасці рэжыму да збліжэння з Захадам. Але наўрад ці хтосьці мог дапусціць, што ні адзін з кандыдатаў апазіцыі не пройдзе ў «парламент», і Аляксандр Лукашэнка будзе і надалей утрымліваць стырно улады пры безумоўнай падтрымцы «дэпутатаў», цытуе выданне радыёстанцыя «Deutsche Welle».

Чакалася, што рэжым дасць шанец хаця б некалькім сваім апанентам, каб хоць неяк падфарбаваць працэс уяўнай дэмакратызацыі. Ці сапраўды апазіцыі не атрымалася правесці ні воднага кандыдата, ці ўсё ж вынікі «выбараў» былі падтасаваныя, ролі пры гэтым не адыгрывае. Умовы выбарчай кампаніі былі настолькі няроўнымі, перашкоды на шляху апазіцыянераў яшчэ да непасрэдна «выбараў» - гэткімі масіўнымі, што нават хоць крыху сумленная працэдура галасавання не ў стане гэтага ўраўнаважыць.

Большасць беларусаў і да гэтага дня не ведаюць, што значыць дэмакратыя. Ды і адкуль ім гэта ведать. На цяперашніх «выбарах» Лукашэнка кінуў выклік Еўропе і прадэманстраваў, што зацікаўлены ў збліжэнні з Еўразвязам толькі на ўласных умовах. Шмат хто ў Брусэлі, тым не менш, патрабуе паслаблення рэжыму санкцыяў і пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Але гэты шлях памылковы.

Трэба і надалей аказваць ціск на Менск. Замест Лукашэнкі і яго алігархаў падтрымкай Захаду павінна карыстацца беларуская апазіцыя. Змена рэжыму ў гэтай краіне наўрад ці адбудзецца ў недалёкай будучыні па ініцыятыве вярхоў, падтрымкі Еўропы патрабуюць крытыкі рэжыму, піша «Süddeutsche Zeitung».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках