25 снежня 2024, Серада, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Еўрапарламента ад Нідэрландаў: «Што канкрэтна Брусэль чакае ад беларускіх уладаў у адказ?»

3

Нідэрландскі дэпутат Еўрапарламента Жанін Хеніс-Пласхерт 14 кастрычніка накіравала французскаму старшынству Рады Еўразвяза запыт аб канкрэтным плане дзеянняў Беларусі і ЕЗ па паляпшэнні сітуацыі ў краіне.

У інтэрв'ю БелаПАН еўрадэпутат паведаміла, што ўдакладняе ў Рады ЕЗ, па якіх крытэрах будуць правярацца праз паўгода неабходныя крокі беларускіх уладаў, ці існуе план дзеянняў, ці будуць ажыццяўляцца кансультацыі. "13 кастрычніка кіраўнікі МЗС краінаў ЕЗ часткова прыпынілі дзеянне візавых санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, але чаму так мала вядома аб тым, што Брусэль чакае ў адказ?" — кажа Ж.Хеніс-Пласхерт.

Сярод іншых пытанняў, якія еўрадэпутат адрасуе французскаму старшынству Рады ЕЗ: ці плануецца сустрэча кіраўніцтва Еўразвяза з апазіцыйнымі лідэрамі, у прыватнасці экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Аляксандрам Казуліным і Аляксандрам Мілінкевічам; чаму вырашана зняць з А.Лукашэнкі візавыя санкцыі пасля адмовы ў выдачы беларускай візы віцэ-старшыні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Крысцііне Аюланд.

"Я за дыялог з Менскам, але на аснове апраўданых і канкрэтных крытэраў", — заявіла прадстаўнік Нідэрландаў. Адказ французскага старшынства павінен паступіць на працягу пяці тыдняў, зазначыла еўрапарламентар.

Ж.Хеніс-Пласхерт таксама адзначыла, што дэпутаты парламента Нідэрландаў маюць намер 14 кастрычніка звярнуцца да кіраўніка МЗС краіны Максіма Верхагена за тлумачэннямі яго пазіцыі ў дачыненні да Беларусі, паколькі першапачаткова ён выказваўся супраць адмены візавых санкцыяў. Акрамя таго, нідэрландскія дэпутаты ўдакладняць, ці існуе план канкрэтных крокаў, якія чакаюцца ад афіцыйнага Менску ў адказ на частковае прыпыненне візавых санкцыяў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках