24 снежня 2024, aўторак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка – выязны, дэмакраты -- не

Лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 рашэнне Рады Еўразвяза зняць візавыя санкцыі з Лукашэнкі і яго чыноўнікаў. Нагадаем, што моладзеваму лідэру ўлады забаранілі выезд з Беларусі.

«Гэтае рашэнне Рады Еўразвяза мяне асабіста вельмі дзівіць. Я лічу яго паспешлівым, таму што ў Беларусі не адбываецца стратэгічнай змены курсу, «выбары» былі сфальсіфікаваныя, застаюцца палітвязні -- удзельнікі «Працэсу-14», працягваюцца рэпрэсіі супраць апазіцыі. Чаму чыноўнікі ЕЗ забыліся, як удзельнікі кампаніі «Байкот» падпадалі пад адміністрацыйныя арышты падчас «выбарчай кампаніі»?

Лукашэнка з'яўляецца выязным у той момант, калі шэраг лідэраў і актывістаў дэмакратычнага руху не маюць права пакідаць межы Беларусі. Забаронены выезд з Беларусі мне, а таксама лідэру АГП Анатолю Лябедзьку, актывістам «Маладога Фронту» Івану Шыле, Насце Палажанцы і шмат каму іншаму. Самае галоўнае, што я лічу гэтае рашэнне несваечасовым, таму што Лукашэнка не прадэманстраваў ніякіх крокаў па лібералізацыі, зараз еўрапейскія палітыкі будуць сядзець за адным сталом, купляць беларускія прадпрыемствы ў чалавека, які ўсхваляе Гітлера і Сталіна. Не думаю, што ў іх атрымаецца з Лукашэнкам паўнавартасны дыялог. Час засведчыць памылковасць палітыкі Еўразвяза», -- заявіў Зміцер Дашкевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках