27 лiстапада 2024, Серада, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыбакі пішуць Лукашэнку

10

Беларускія аматары рыбнай лоўлі просяць навесці парадак з арэндай рэк і азёр. Яны звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з лістом, у якім скардзяцца на парушэнне закона ў сферы платнага рыбалоўства.

Пад зваротам стаіць больш як 2,5 тысячы подпісаў, паведамляе "Радыё Свабода". Рыбакі заяўляюць, што арандатары пры арганізацыі платнага рыбалоўства на рэках бяруць вялікую плату толькі за права знаходзіцца на вадаёмах. Пры гэтым яны выконваюць толькі адну ўмову – усталёўваюць таблічкі, што дадзены ўчастак ракі – платны.

Рыбакі скардзяцца. што арандатары ігнаруюць свае абавязкі, якія тычацца зарыблення вадаёмаў, будаўніцтва аўтастаянак і туалетаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках