27 лiстапада 2024, Серада, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка закрыў крамы duty-free

4

Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў Указ № 589 "Аб асаблівасцях функцыянавання крам бяспошліннага гандлю", а таксама зацвердзіў адпаведнае Палажэнне.

Размяшчэнне крам бяспошліннага гандлю магчымае ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі, размешчаных у аэрапортах, адкрытых для міжнароднага паведамлення. На мытнай тэрыторыі Беларусі могуць размяшчацца крамы, створаныя Галоўным упраўленнем па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсервіс" Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі альбо юрыдычнай асобай, заснавальнікам якой з'яўляецца гэтая дзяржаўная ўстанова.

На тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Менск дазволена здзяйсняць дзейнасць тром крамам бяспошліннага гандлю. У прыватнасці, па адным – сумесным прадпрыемствам "Бела трэйдзінг д'юці фры" і "Сомлен", а таксама гандлёваму рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству "Дыпмаркет", якое належыць Упраўленню справамі прэзідэнта Беларусі.

Крамы бяспошліннага гандлю, якія размешчаныя цяпер у іншых месцах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі альбо не адпавядаюць патрабаванням Палажэння павінны спыніць сваю дзейнасць праз тры месяцы з дня афіцыйнага апублікавання Указу.

Дапаўненне пераліку пунктаў пропуску праз дзяржмяжу Беларусі, а таксама юрыдычных асоб – уладальнікаў крам бяспошліннага гандлю магчымае толькі па рашэнні прэзідэнта Беларусі.

Тыя гандлёвыя аб'екты, якія абавязаныя спыніць сваю дзейнасць як крамы бяспошліннага гандлю, могуць здзяйсняць рознічны продаж (у тым ліку алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў) і грамадскага харчавання ў пунктах пропуску на падставе спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на гэты від дзейнасці, атрыманых у парадку, усталяваным заканадаўствам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках