24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі гарвыканкам: «Мы будзем прыбіраць усе спадарожнікавыя антэны»

1

Законапаслухмяны берасцеец вырашыў узгадніць працэдуру ўсталявання спадарожнікавай антэны з службоўцамі. Адказ атрымаў пагрозлівы, але беспадстаўны.

У лісце з Берасцейскага гарвыканкама на запыт Уладзіміра Рогава паведамляецца, што падчас рэканструкцыі вуліц цэнтральнай часткі горада спадарожнікавыя антэны, усталяваныя раней на фасадах, балконах і стрэхах жылых дамоў, будуць дэмантаваныя. А усім, хто хоча ўсталяваць новыя "талеркі", за самадзейнасць давядзецца паплаціцца штрафам ад 300 тысяч рублёў, паведамляе BulletinOnline.org

– Мы сапраўды будзем прыбіраць усе антэны з фасадаў дамоў. Гэта наша цвёрдая пазіцыя, – пацвердзіў намеснік старшыні Берасцейскага гарвыканкама У. Кавальчук.

Варта адзначыць, што дадзеная пазіцыя ўлад не знаходзіць пацверджання ў нарматыўных дакументах. Дагэтуль у Беларусі не існуе адзінага акту, які рэгулюе ўсталяванне спадарожнікавых антэн. А цяперашні парадак патрабуе распрацоўкі індывідуальнай праектнай дакументацыі.

А таму не вітаюць улады такіх законапаслухмяных грамадзян, як Уладзімір Рогаў. Бо прасцей пусціць на самацёк. А потым заявіць, што "талерка" ўсталяваная не па правілах, таму яе давядзецца прыбраць.

Нагадаем, раней ужо паведамлялася, што ў шэрагу рэгіёнаў мясцовыя ўлады прапаноўваюць жыхарам замест спадарожнікавых «талерак» кабельнае ТВ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках