24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руху «За Свабоду» адмовілі ў рэгістрацыі

Руху «За Свабоду» адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць рух «За Свабоду», які ўзначальвае былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

У Міністэрстве юстыцыі кажуць, што пры вывучэнні парадку стварэння праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду» выяўлена, што «яго ўстаноўчы сход быў праведзены ў лясным масіве на тэрыторыі нефункцыянуючага дзіцячага лагера з парушэннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». На гэтай падставе 22 кастрычніка было прынятае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі, паведамляе "Радыё Рацыя".

Нагадаем, 23 кастрычніка Мінюст адмовіўся даваць інфармацыю пра змест прынятага рашэння па тэлефоне. Як паведаміў у тэлефоннай размове аднаму з заяўнікаў Аляксею Кавальцу спецыяліст аддзела грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі Аляксей Печкуроў, інфармацыю пра рашэнне аб рэгістрацыі ПАГА "Рух “За Свабоду” заяўнікі атрымаюць па пошце. Пры гэтым чыноўнік спаслаўся на невядомую норму заканадаўства, якая дазваляе Мінюсту паведамляць пра прынятае рашэнне на працягу 5 дзён пасля сканчэння тэрміну, адведзенага на рэгістрацыю.

Паводле закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” Мінюст павінен быў прыняць рашэнне аб рэгістрацыі аб’яднання на працягу месяца з моманту падачы дакументаў. Дакументы на рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду” былі пададзены 11 верасня. 18 верасня Мінюст адмовіўся іх разглядаць не чытаючы, патлумачыўшы гэта тым, што 18 ліпеня аб’яднанню было адмоўлена ў рэгістрацыі і зараз ў Вярхоўным судзе разглядаецца справа па скарзе аб’яднання на рашэнне Мінюста. Тады Міністэрства юстыцыі ў асобе намесніка міністра А.Сіманава не заўважыла, што дакументы на рэгістрацыю падала арганізацыя з іншай назвай, статутам і складам занавальнікаў ПАГА “Рух “За Свабоду”, устаноўчы сход якой прайшоў 11 жніўня пад Заслаўем. А ў Вярхоўным судзе знаходзілася справа па скразе РПГА “Рух “За Свабоду”. 21 верасня заснавальнікі ПАГА “Рух За Свабоду” паўторна аднеслі дакументы аб'яднання на рэгістрацыю, але адказу да 21 кастрычніка не атрымалі.

Намеснік кіраўніка ПАГА “Рух “За Свабоду” Юрась Губарэвіч тлумачыць затрымку з інфармацыяй візітам Андрэа Рыгоні ў Беларусь, які сярод іншых меў сустрэчы з прадстаўнікамі Мінюста. “Натуральна, што агучанае падчас візіту рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі аб’яднання мела б негатыўныя наступствы для іміджу ўладаў”, - адзначыў Юрась Губарэвіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках